Якія перспэктывы беларускамоўнага Інтэрнэту? Не беларускага, а менавіта беларускамоўнага? Даўно задаюся такім пытаньнем. Ня я адзін, натуральна.
На жаль, сёньняшні беларускамоўны Інтэрнэт займаецца выключна праблемай формы, калі прынцыповым ёсьць толькі тое, на якой мове напісаныя тэксты, іх жа зьмест - другасны. Беларускі Інтэрнэт, які сканцэнтраваны выключна на праблемах гісторыі і прасоўваньня беларускае мовы і культуры, знаходзіцца на пэрыфэрыі беларускае грамадзкае думкі. Ён, як кніжны рабак, застаўся ў мінулым, ці нават у пазамінулым стагодзьдзі, у той час як жыцьцё за вакном значна зьмянілася і працягвае зьмяняцца. Загадзя выключыўшы зь ліку карыстальнікаў тых беларусаў, для якіх глыбокі інтарэс да беларускае мовы ня ёсьць самамэтай, беларускамоўны Інтэрнэт не прэтэндуе на ролю нацыянальнага, тым самым з пачатку пазбавіўшы сябе права казаць ад імя беларускае нацыі. Таму нядзіўна, што ў такім абмежаваным (больш дакладна, самаабмежаваным) Інтэрнэце і не зьявяцца яскравыя і вядомыя асобы, “уладальнікі думаў”, якія будуць аўтарытэтам для большасьці беларусаў.
Я думаю, што ў беларускім Інэрнэце дасягнуцьмуць тыя рэсурсы, якія будуць займацца ня формай (мова, альфабэта, артаграфія), а найперш зьместам матэрыялаў. Канечне ж гэта маё глыбока ўласнае меркаваньне, якое не прэтэндуе на сапраўднасьць у апошняй інстанцыі, і я ня маю сумневаў, што мяне мусяць раскрытыкаваць наведвальнікі Вашага рэсурсу. Зрэшты існуе і цалкам аб’ектыўны спосаб ацэнкі патэнцыялу - дынаміка наведваньня і колькасьці беларускамоўных рэсурсаў паводле дадзеных беларускага сэрвэру статыстыкі
akavita.by. Калі хто-небудзь правядзе аналіз дадзеных у дынаміцы, ён, магчыма, зразумее, што спрабаваць зьмяніць (а пры пэўных выпадках - і зламаць) жыцьцё цэлага народу дзеля формы ня толькі ня мае сэнсу, але і цалкам утапічна, як бы мы з вамі не спачувалі з гэтае нагоды.
Выдыхаем: папярэднія два абзацы - не мае. Гэта словы Юрыя Зісера, стваральніка найбуйнейшага беларускага (але ня дужа беларускамоўнага) парталу TUT.by,
сказаныя ім у 2006 годзе. Наўрад ці ён казаў іх па-беларуску. Але ва ўсякім разе, зь імі нельга не пагадзіцца і праз тры гады пасьля цытаванага інтэрвію. На жаль.
Для ілюстрацыі: вось некалькі сайтаў з выключна беларускамоўным ці прыярытэтна беларускамоўным кантэнтам. Лічбы паводле дадзеных Акавіты (вельмі прыкладныя, проста каб паказаць парадак). Некаторыя зь іх для мяне, прызнацца, былі троху дзіўныя:
Не, гэта не рэйтынг. Проста што з галавы ўзгадалася з больш вядомых культурніцкіх ініцыятываў.
А мо палітыка? Глядзім:
Хто ўсё ж у топе сярод беларускамоўных рэсурсаў?
Ну і нарэшце: сайт газэты
Наша Ніва наведваюць штодня 2500-3000 чалавек. Вось максімум. На жаль, няма дадзеных па
zviazda.by,
budzma.org і
svaboda.org. Але наўрад ці і там болей.
UPD:
budzma.org - каля 300
Усе больш-менш беларускмоўныя карыстальнікі Сеціва ведаюць пералічаныя сайты ці прынамсі чулі пра іх гаспадароў.
Але большасьць вышэй прыведзеных лічбаў - сьмешныя.
У вядомых сайтаў байнэта гэты паказчык вымяраецца дзесяткамі тысяч. А топавыя для беларускамоўных рэсурсаў 3000 наведнікаў маюць вузкатэматычныя парталы. Ключавое слова - вузкатэматычныя. То бок беларускасьць - нават у статыстычна лепшай сваёй праяве - гэта такое ж спэцыфічнае поле (хобі?), як права, турызм, будоўля, сэкс і мабільныя гульні.
Высноваў рабіць ня буду. Прывяду лепш кавалак зь іншага інтэрвію іншага чалавека. Надта пафасна і шызафрэнічна, як па мне, але ў цэлым слушна:
І вось, працягваючы пра мову, я хацеў бы сказаць пра наступную тэндэнцыю і зьвярнуцца да моладзі. Думайце, як абараніць наш беларускамоўны Інтэрнэт. І як яго разьвіць. Таму што старэйшае пакаленьне, яно ўжо... Яно ўжо тут нічога ня вырашыць. Гэта людзі іншага тэхнічнага часу.
…Лукашэнка паслаў сваіх эмісараў у Кітай даведацца пра кітайскія мэтады кантролю над Інтэрнэтам. Рэжым хоча задушыць Беларусь у Інтэрнэце, асабліва перад выбарамі. Таму змагаймася, аб’яднайма нашыя маладыя таленты.
Нам, беларусам, будзе не да гонару, калі тупое калгаснае гэб’ё задушыць нас яшчэ і ў Інтэрнэце. Тады які наш інтэлект? Куды нам падзецца? Тут мы павінны сябе праявіць. Так што не чакайма, а за працу. Таму што вайна ў беларускім Інтэрнэце будзе. Рэжым рыхтуе гэтую вайну, і яна непазьбежная. Ад яе мы нікуды не дзенемся. Мы павінны ў ёй перамагчы. А гэта і будзе перамога нашай сьвятой беларускай мовы.
З. Пазьняк, 2005 год,
http://www.pazniak.org/mdl.php?mdl=art&cat=10&art=70 ЗЫ Дарэчы, нагадайце яшчэ якія сур’ёзныя беларускамоўныя сайты. Мо будзе час больш дакладны рэйтынг сьмеху дзеля скласьці.