Палесскія Афіны - горад аццкіх артыстаў

Apr 16, 2008 22:31

На выходных граў незаплянаваны кватэрнік у Слоніме. Сустрэў школную учыцелку пенія, пасядзелі, пагаманілі, выпілі, падараваў кружэлку, а яна мяне прысароміла: «Няма - кажа, - дзе цябе жыўцом паслухаць. Вось Саша Нэма і той прыязжаў...».

Саша Ефімік (ну Нэма, хер зь ім) вучыўся на два гады раней. Я яго памятаю мала. Калі я прыйшоў у школьны ВІА, ён ( Read more... )

мёд, за перамогу білінгвізму, кватэрнікі, постфактум, e

Leave a comment

Comments 3

Pryviet, ziamliak!!! juli_erde April 16 2008, 23:42:47 UTC
Дык Вы са Слоніма? А ў мяне там родныя ёсьць. І калі ад Слоніма падымацца ўверх (як на мапе) да Дзятлава, то можна патрапіць у вёскі, дзе я праводзіла дзяцінства. Напрыклад, Маськаўцы, ведаеце такую?

Reply

слонімскія паўсюль. мы — банда ;) skepsys April 17 2008, 00:04:07 UTC
Ну 18 год там жыў як-ніяк. І паміраць, напэўна, туды паеду, калі раптам стану стары й надта занудны. А пра Маськаўцы ня чуў, даруйце. Во будзе чым заняцца на старасьці ;)

Reply

Re: слонімскія паўсюль. мы — банда ;) juli_erde April 17 2008, 08:25:03 UTC
Ні дарую нізавошта! Ну, праўда маленькае вёсачко - адна вулка. Затое якая там побач рака з панскаю дамбаю... ооо...)))))) Але ж, напраўду, гэта ўжо лічыцца Дзятлаўшчына. А мой стрыечны дзядзька ўвогуле жыве ля Старога Альбярціна, і кожнае лета я яму страшэнна зайздрошчу.

Reply


Leave a comment

Up