У тумане, дзе ня бачна берагоў,
Зьнікаюць сэнсы, колеры і цені
Зьнічы надзеі, прыцемкі багоў -
Усё мінае ў белым летуценьні.
У тумане, дзе няма шляху назад,
Паміж вадой нябеснай і зямною,
Навобмацак, наўсьлеп і наўздагад
Цянюе човен у марах аб спакоі.
У тумане, дзе не застаецца сьлед
Пад бледным зьзяньнем чарнарогага меніска,
З сабой сам-насам, сам сабе
(
Read more... )