***

Apr 13, 2012 00:29


А. В.
Каралеву праводзілі сьціпла:

Ані стогну кляштарных званіцаў,
Ані залпаў гарматаў на вежах.
Не спускалі штандар на дзядзінцы,
Не грымелі падковы картэжу.
Ні паходняў, ні мніхаў чорных,
Ані ляманту верных падданых,
Ані гімнаў капэлі прыдворнай…

Каралеўства было… уяўным.

І хоць мела сваіх герояў,
Сваіх вояў і люд паспаліты,
Свае сымбалі, потам палітыя -
Каралеўства было толькі мрояй.

Каралеву праводзілі "зацне,
водлуг звычая і тэстамэнту":
У сямейнай капліцы, там, дзе
скляпеньне - блакітнае неба,
пад апошнія апладысмэнты -
рыдлёўкай па рыхлай глебе.

А вясновае сонца - карону мерае,
"Багародзіцу" ветрык сьпявае траве…

Kyrie,
Каралева памерла.
Хай жыве каралеўства яе!
12.04.2012
Менск, BL

vierszy, e, сьмерць

Previous post Next post
Up
[]