Ліпавыя спісы БХД

Jun 07, 2010 12:50

Самая ўплывовая і самая шматлікая партыя ў Беларусі, канешне ж, БХД, якая, як вядома, робіць стаўку на танны і няякасны PR. Адзін з складнікаў гэтага назойлівага самарэкламавання - спіс кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя саветы даўжынёй ад макаўкі Севярынца да ягоных пятак (і нават крыху больш), які ў лепшыя PR-часы налічваў нібыта 300 асобаў:


Read more... )

траянскія коні, сустаршыні, паветраныя замкі

Leave a comment

Comments 17

andorac June 7 2010, 09:58:36 UTC
кажуць, што хлусня - гэта вялікі грэх :)

Reply

siarhiejsalas June 7 2010, 10:05:43 UTC
У БХД, магчыма, індульгенцыя на ўсе грахі пакетам :)

Reply


nicolaev June 7 2010, 10:23:23 UTC
А дзе можна зазірнуць у тыя сьпісы, каб не забачыць (спадзяюся) тамака сябе?

Reply

siarhiejsalas June 7 2010, 10:31:19 UTC
nicolaev June 7 2010, 10:41:07 UTC


Дзякуй :) Проста ў сьпісах «беларускіх» арґанізацый, наколькі ведаю, маяго
імя быць не павінна :) Хіба што якоесь Беларускае Зграмаджэньне інвалідаў
:)

Reply

siarhiejsalas June 7 2010, 10:43:25 UTC
Магчыма, ты сябе знайшоў бы ў першапачатковым спісе, які "складаўся" з 300 асобаў, але, на жаль, ён ніколі нідзе не публікаваўся :)

Reply


(The comment has been removed)

siarhiejsalas June 7 2010, 10:34:10 UTC
Хачу ўжо пакрысе для сябе мараторый на іх крытыку ўсталяваць, бо крытыкаваць ужо няма чаго. Нават спіса і таго няма

Reply


ales_chyhir June 7 2010, 10:31:32 UTC
Адным словам - брыдота! Брыдота, бо нямае нічога агульнага ні з палітыкай ні з барацьбой за будучыню Беларусі. Дзякуй Богу, што да шырокіх колаў беларускага грамадства не даходзіць ўвесь гэты бруд, які выкідваюць гэтак званыя беларускія "палітыкі" http://belmy.info/articles/news/main/11626.html
Асабіста мне сорамна, што я некалі ціснуў гэтым людзям руку :((((

Reply

siarhiejsalas June 7 2010, 10:36:37 UTC
Жорстка сказаў, але праўдзіва. Брыдота, так

Reply


baradzied June 7 2010, 10:37:33 UTC
Я таксама іх з гэтым сьпісам на хлусьні злавіў і на НН тое напісаў нават (у сьпісе прысутнічаў адзін случак, каторы нават не вылучаўся нікуды, але ў сьпісе, прытым ужо ў скарочаным, дзе павінны былі быць рэальныя кандыдаты, мелася ягонае прозьвішча).... Як мяне супакоіў іхны "куратар па інтэрнэт-форумах" - гэта выпадковая памылка, яны гэтага нашага дзеда-случака з кімсьці іншым пераблыталі... Ай, няма пра што спрачацца...

Reply

siarhiejsalas June 7 2010, 10:39:17 UTC
:) раней думаў, што ад ліпавых спісаў ліпай пахне, а, аказваецца, смярдзіць нечым іншым

Reply


Leave a comment

Up