Слоўнічак майго дзяцінства. Афіцэры, бідон, вайнушка, гаўбец, ДМБ

Jul 08, 2009 19:11


Вырашыў прыгадаць на старонках свайго ж.дз. яшчэ некаторыя карцінкі з свайго дзяцінства - мо’ каму будзе цікава. Аформіў успаміны ў выглядзе г.зв. слоўнічка. Сёньня пачынаю зь пяці першых словаў.

Далей будуць Ёшка, жуйкі, “запарожац”, “ікарус”, кількі, Ліда, макулятура, нагавіцы, Озалс, патроны, “Рэал”, спагеці, тандэм, “узбэк”, фантан, Хагенаў, ( Read more... )

успаміны, слоўнічак майго дзяцінства, about me

Leave a comment

Comments 6

bielameta July 8 2009, 16:33:37 UTC
зь сямі гадоў некалькі разоў на тыдзень я на паўдня заставалася з янькай, якой на той момант было ня больш за год. у мяне двойчы была сітуацыя, калі захлопваліся дзьверы, Янька заставалася знутры кватэры, а я - звонку, і без ключэй (адзін раз сьмецьце выносіла, другі - за суседкай хадзіла, бо адна нешта не магла з сястрой справіцца). і двойчы наш сусед, што жыў паверхам вышэй і быў добрым знаёмцаў выратоўваў мяне натупным чынам. ён забіраўся на дах пад'езду (вакно нашае кухні было як раз на ім), даставаў шкло з вакна (а другі раз - проста праз фортку лез), забіраўся у нашую кватэру і адчыняў дзьверы знутры. пасьля я сьлёзна прасіла не казаць нічога бацькам. я ўпэўнена, што бацькі ўсё ж ведалі, але пэўна сусед за мяне заступаўся. каб мяне не наказвалі. дарэчы, здаецца, гэта было адзінае ў дзяцінстве, за што мне не трапіла :)

Reply

siarhiejsalas July 8 2009, 16:41:11 UTC
Але ж ты і сьмешная )) Аднойчы дзьверы захлопнуліся ў нашай кватэры ў Ашхабадзе. Давялося лезьці па гаўбцах і сьцяне. Залез )

Reply

bielameta July 8 2009, 17:57:12 UTC
а то! занадта буйнай не была, але ж у гісторыі я трапляла ўвесь час :))
хаця гісторыяў зь дзвярыма больш не было )

Reply

siarhiejsalas July 8 2009, 18:22:59 UTC
Хто ж у гісторыі не трапляў )) Я дык трапляў у такія, што ў аніякі "слоўнічак" ніколі ня ўвойдуць ;)

Reply


andorac July 8 2009, 18:42:50 UTC
чсамусьці ўпэнены, што ўласна слова "гаўбец" ты пачуў у досыць сталым узросце :)

Reply

siarhiejsalas July 8 2009, 19:01:27 UTC
І слова "жуйка" таксама... Ня хочацца пісаць ані балкон, ані балькон )

Reply


Leave a comment

Up