Плянэтарнае :)

Apr 30, 2009 09:49


Аб тым, як я падбіраўся да беларускасьці (ці беларускасьць падбіралася да мяне), я ўжо распавядаў ня раз, у тым ліку ў ж.дз. - няцэльна, канешне, а кароткімі згадкамі пра паасобныя жыцьцёвыя эпізоды. У рамках будзьмаўскага праекту мне прапанавалі адказаць на канкрэтнае пытаньне “Як я стаў беларусам”. Як аказалася, простае пытаньне нарадзіла ( Read more... )

ажыятажнае, мова, успаміны, about me

Leave a comment

Comments 15

pilecki April 30 2009, 08:22:30 UTC
А мяне гэтая апытанка вельмі цешыць. У сэнсе -- весяліць.
Думаю, што беларусамі нараджаюцца, а не становяцца. І падзелы на сьвядомых ды несьвядомых проста дасталі.
Я нарадзіўся ў памежным Гудагаі і з расейскай мовай пачаў стала сутыкацца толькі ў гарадзенскім універсытэце, калі мне было 17 год і адрозьніваць сваё ад чужога я мог выдатна. З таго часу столькі беларускамоўнай сволачы сустракаў і расейскамоўных сапраўдных сяброў займеў.. Ня кажучы ўжо пра польскамоўных.
Карацей, хопіць нас ужо дзяліць. Мы адзін народ. Любім Расею ці ненавідзім, слухаем Ленінград ці Краму.. Зараз нават пацаны з Серабранкі скажуць, што яны беларусы. А якім беларусам быць -- асабістая справа кожнага.

Reply

siarhiejsalas April 30 2009, 08:42:33 UTC
Не магу маўчаць, як кажуць )))

Безумоўна, беларусамі нараджаюцца. Але пашпартнымі. Тыя, хто і бяз пашпарту сябе адчувае беларусамі, гэткімі становяцца. На жаль, такая рэчаіснасьць.

У сьвядомых і несьвядомых свая праўда і свае крыўды. Іхныя сусьветы перасякаюцца, але мала ўзаемапранікаюцца (часам, зусім не ўзаемпранікаюцца). І гэта ёсьць наш народ, унікальны сваім такім вось адметным адзінствам, дзе для адных Пушкін - гэта наша ўсё, для іншых - Купала, для трэціх - Міцкевіч (хаця апошніх амаль няма ўжо ў Беларусі).

Адрозьніць сваё ад чужога, калі б у мяне не было маёй Гарадазеншчыны, у Пячах, падсавецкай Нямеччыне і Ашхабадзе мне было б складана. Я рос, гадаваўся ў абсалютна небеларускім, савецкім кантэксьце. Таму я выразна адсочваю шлях свайго ўсьведамленьня.

Свалата не залежыць ад нацыянальнай сьвядомасьці. А пацаны зь Серабранкі казалі заўсёды, што яны беларусы і будуць казаць.

Reply


zaranok April 30 2009, 11:03:05 UTC
мне спадабаліся твае адказы Будзьме

Reply

siarhiejsalas April 30 2009, 11:14:26 UTC
Сьвядомы беларус, так бы мовіць, сьвядомаму беларусу вока ня выклюе )))

Reply


molatau April 30 2009, 15:02:43 UTC
Якраз нядаўна абмяркоўвалі гэтую тэму з сяброўкамі. Яны распавялі пра двух дзевачак. Аднак паехала ў Польшчу на філфак UW, другая на наш філфак. Абедзве былі суцэльна беларускамоўнымі і патрыятычна выхаванымі. Пасля заканчэння сваіх факультэтаў, дзяўчынкі не толькі што размаўляць але і разумець беларускую могуць з цяжкасцю. Ну і ідэнтыфікацыя цалкам "небеларуская".

Reply

siarhiejsalas April 30 2009, 15:53:54 UTC
Я таксама сутыкаўся зь нечым падобным. Неяк дзяўчынкі часьцей саскокваюць зь беларушчыны ))

Reply

molatau April 30 2009, 21:05:21 UTC
Вой гэтак цябе могуць абвінаваціць у сэксізме і гендэрнай некарэктнасці, асабліва калі прафесар Гапава пабачыць :))

Reply

siarhiejsalas May 1 2009, 02:55:04 UTC
Упс... Слова не верабей... Выляцела... )

Reply


kato4kka April 30 2009, 20:00:26 UTC
ну конец романтичный..да..тут не отнять
мне понравилось читать

Reply

siarhiejsalas April 30 2009, 20:02:32 UTC
Ты ж таксама б напісала, чаму ты яшчэ ня стала беларускай... ;)

Reply

kato4kka April 30 2009, 20:06:04 UTC
ничего я не буду писать.
беларуска это только язык?

Reply

siarhiejsalas April 30 2009, 20:08:32 UTC
От, зачапіў! )) Вядома ж не! Паболей бы такіх беларусак як ты ;)

Reply


Leave a comment

Up