Піца

Jul 02, 2013 21:31

А вы дома піцу гатуеце? А з якога цеста? А з чым? Нешта я кулінарыяй зацікавіўся, лежачы днямі на кухні на падваконні :)

Read more... )

ласунак

Leave a comment

Comments 12

niareisha July 2 2013, 19:24:05 UTC
Апошнім часам слаёнае набываю. Намазваю цеста памідоравай пастай, зверху выкладваю крыху падвараныя шампіньёны, сёе-тое з мяснога (вяндліну, сасіскі, мяса - што ёсць) і кавалачкі мацарэлы. СмаКАТА!

Reply

rudy_syrnik July 2 2013, 19:33:05 UTC
слаёнае? цікава) а ў нас духоўкі няма зараз, дык гаспадыня ўчора на патэльні зрабіла піцу

Reply


(The comment has been removed)

znikla July 3 2013, 11:08:59 UTC
А што за мука, беларуская ці замежная дарагая нейкая?

Reply

(The comment has been removed)

znikla July 3 2013, 12:14:16 UTC
Я бачыла такую, ага.

Reply


(The comment has been removed)

rudy_syrnik July 4 2013, 12:18:22 UTC
піца заўсёды ням-ням, ага)

Reply


znikla July 3 2013, 11:10:46 UTC
Я нешта з цестам не сябрую, прынамсі, з цестам для піцы: ніводнага разу не атрымалася нармальнае зрабіць. Часам набываю гатовае свежае ў краме, даўно калісьці рабіла на гатовай аснове. Нічога не падабаецца.

Reply

rudy_syrnik July 4 2013, 12:19:09 UTC
гатовая аснова - феее, немавед як яе там робяць. а на патэльні спрабавала? не ў духоўцы

Reply

znikla July 4 2013, 15:20:38 UTC
Ну, гэта я вельмі даўно гатовую набывала, мы тады жылі ў такой кватэры, дзе на кухні нават не было дзе цеста раскатаць.
А на патэльні не спрабавала, хаця раілі. А як твая гаспадыня рабіла і які вынік?

Reply

rudy_syrnik July 4 2013, 20:41:05 UTC
цеста: 9 лыжак мукі, 2 яйкі, 4 лыжкі маянэза і 4 лыжкі смятанкі (але гаспадыня рабіла менш крыху, бо па рэцэпце на звычайную патэльню зашмат цеста атрымліваецца. і яшчэ замест смятаны яшчэ маянэз, бо набываць адмыслова ёй было лянота). цеста мусіць быць густым, але цякучым. для начынкі можна ўзяць усё, што звычайна для піцы, гаспадыня цыбульку падсмажвае крыху і мяшае з рэзанай сасіскай і кетчупам, зверху цёрты сыр. накрыць накрыўкай і на маленькі агонь хв на 20

Reply


Leave a comment

Up