Навальніца і чытво

Jun 23, 2013 09:58

А ў вас была сёння навальніца? Тут так бліскала і грамыхала, што думаў у штаны пад канапай налажу... Адразу ўспомніўся ненавісны пракуратару горад Ершалаім і неверагодная навальніца ў кіне. Да я такі, разумныя кніжкі чытаю :)
А што вы зараз чытаеце? Можа, параіце нешта маёй сталеючай кашачай душы?

пічалька, я_мілаха_і_ўмняха

Leave a comment

Comments 8

(The comment has been removed)

rudy_syrnik June 23 2013, 10:43:10 UTC
і што там ёсць цікавага для мяне? :)

Reply


ifighenia June 23 2013, 10:44:16 UTC
у нас тут ні воблачка, сьпёка.
а чытаю - Бальзака, "Яўгенія Грандэ"

Reply

rudy_syrnik June 23 2013, 10:52:43 UTC
хм, не чытаў такога. занатую кіпцікам на шпалерах) зараз і ў нас спёка(

Reply


mishyna_unuka June 23 2013, 11:15:07 UTC
У нас ні ўчора, ні сёння пакуль нічога такога не было.
Думаю, што "Теория жанра" Лейдэрмана цябе не зацікавіць.

Reply

rudy_syrnik June 23 2013, 11:21:57 UTC
а там пра што хоць?

Reply

mishyna_unuka June 23 2013, 11:30:00 UTC
Тэорыя літаратуры і толькі :(

Reply

rudy_syrnik June 23 2013, 11:34:05 UTC
неее, я да такога не дарос) пра аватарку - абажаю diddl!

Reply


Leave a comment

Up