Мая мама тым летам, калі нарадзілася Міхалінка прывезла мне у падарунак вершык, які выпісала з нейкага беларускага часопісу ці газеты. Мама сказала, што калі чытала, то думала пра сваю дачушку, а я буду думаць пра сваю. І хоць вершык пра летнюю дзетку, але ўсё роўна ён пра Ульку таксама
Маё жыццё не мела б сэнсу,
Ды як бы я тады жыла?
Калі б не гэтая прынцэса,
што ўлетку да мяне прыйшла.
Напэўна з гэтае прычыны,
Зусім не памятаю зла
І дзякую табе, мужчына,
За тую кропельку цяпла,
З якою я прыдбала сілы
Трываць і верыць, і любіць,
З якой рашучасці хапіла
Сваю дачушку нарадзіць.
Маё жыццё не мела б сэнсу -
Дзеля чаго б тады жыла?
Калі б не ты, мая Прынцэса,
Што столькі шчасця мне дала
Мае прынцэсы і мы
Улька
Міхася
За фота дзякуй Любе
lyubov_bobrova І Юлі
А яшчэ у маіх бацькоў ёсць дома дастаткова цікавы альбом с фотаздымкамі. Гэта альбом тата калісьці падараваў матулі, а цікавы ён тым, што амаль на кожнай старонцы намаляваны малюнак. Малюнкі малявалі рядавыя, у якіх тата быў старшынёй, калі служыў. Самым апошнім малюнкам намяляваная дзяўчынка і мама, калі я нарадзілася, напісала пад ім вершык Веранікік Тушновай, які мне таксама вельмі даспадобы
Душная, безлунная наступила ночь.
Все о сыне думала,а сказали: "Дочь".
Хорошо мечтается в белизне палат...
Голубые лампочки у дверей горят.
Ветер стукнул форточкой, кисею струя.
Здравствуй, милый сверточек, доченька моя!
Все такое синее, на столе - цветы.
Думала о сыне я, а родилась - ты.
Ты прости, непрошеный, ежик сонный мой.
Я тебя, хорошую, отвезу домой.
Для тебя на коврике вышита коза,
У тебя, наверное, синие глаза...
Ну...а если серые, маме все равно...
Утро твое первое смотрится в окно.
Вероника Тушнова
я таксама напішу некалі маім дзяўчаткам, калі яны мяне выгадуюць)