Прабач за дрэнныя словы,
За позіркі часта нядобрыя,
За рэзкую, бабскую мову,
За выбрыкі неблагародныя.
За скепсіс да ўчынкаў і вывадаў,
Сумневы і супярэчнасці.
За злосць да мінулага прывідаў,
За патрабаванне бясспрэчнасці.
Прабач за маю неанёлкавасць,
За тое, што неідэальная.
На ўсё тлумачэнне ёсць ёмкае:
Я - простая, з плоці, рэальная.
(
Рэальная )