Ў адным сяле (не важна - дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога - Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая, А лоб дык вось наадварот - Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену - бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён - нічога, І вось за дурасьць гэту Яго вучоным раз празвалі нейк на сьмех, А каб двара не перабег, На шыю прывязалі мету: - Вось, - кажуць, - і дыплом табе. Што гэта за "дыплом ", Баран - ні "мя ", ні "бэ ", Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца: - А што ж ты думала, сястрыца! Хіба мне пахваліцца няма чым? Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою, І не раўняйся ты са мною. - Аб гэтым лепей памаўчы, - Сказала яму Кошка. - Каб ты быў разумнейшы трошка Ды розумам раскінуць мог авечым, То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым, Бо заслужыў ты свой дыплом Не галавой, а лбом. ------ Другі баран - ні "бэ ", ні "мя ", А любіць гучнае імя.
байка
Ў адным сяле (не важна - дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога -
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая,
А лоб дык вось наадварот -
Такога не страчаў ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену - бух!
У іншага дык выскачыў бы й дух,
А ён - нічога,
І вось за дурасьць гэту
Яго вучоным раз празвалі нейк на сьмех,
А каб двара не перабег,
На шыю прывязалі мету:
- Вось, - кажуць, - і дыплом табе.
Што гэта за "дыплом ",
Баран - ні "мя ", ні "бэ ",
Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
- А што ж ты думала, сястрыца!
Хіба мне пахваліцца няма чым?
Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
І не раўняйся ты са мною.
- Аб гэтым лепей памаўчы,
- Сказала яму Кошка.
- Каб ты быў разумнейшы трошка
Ды розумам раскінуць мог авечым,
То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
Бо заслужыў ты свой дыплом
Не галавой, а лбом.
------
Другі баран - ні "бэ ", ні "мя ",
А любіць гучнае імя.
Reply
Reply
Хотя читает Мериме.
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment