Размовы пра паперку

Mar 01, 2011 08:10

Мяне, як чалавека, яки быў на ўчорашняй прэс-канферэнцыі Алеся Михалевіча, надта цікавіць, адкуль з'явілася байка пра тое, што палітык там "разарваў паперу з абязацельствам аб успрацы".

І, заўважце, сур'ёзныя людзі такую лухту абмяркоўваюць. Тым часам:

1. Ніякой паперы на прэсканферэнцыі ён увогуле не рваў.

2. На прыканцы канферэнцыі падпісаў заяву ў пракуратуру і менавіта яе Міхалевіч паказваў журналсітам.

3. Некаторыя СМІ тэкст ягонага прэс-рэліза, падаюць як заяву ў пракуратуру.

Асабліва пацешылі прыхільнікі канспіралогіі - маўляў расповед экс-кандыдата ў прэзідэнты пра катаванні ў турме гэта гульня спецслужбаў.

Большай фантасмагорыі ўявіць сабе цяжка.

Гісторыя пра катаванні ў "амерыканцы" - сёння на першай старонцы "Газэты Выборчай". http://wyborcza.pl/1,75477,9181208,Lukaszenka_torturuje.html

gazeta wyborcza, СМІ, КГБ

Previous post Next post
Up