Эміграцыя

Mar 19, 2013 13:40

Той, хто скажа, што ніколі не хацеў з'ехаць з Беларусі, схлусіць. У мяне, у адрозненні ад большасці жыхароў нашай краіны, заўсёды існавала рэальная магчымасць сабрацца і зваліць. Дастаткова было сабраць дакуманты і падаць іх у пасольства для рэпатрыацыі ( Read more... )

жыццё, асабістае, думкі, Беларусь

Leave a comment

Comments 10

barilotti March 19 2013, 10:44:54 UTC
Я з'ехала 7 год таму, і мяне вельмі крыўдзіць, калі нехта лічыць, што праз 2-5 год поўнасцю губляецца карціна таго, што адбываецца ў Беларусі. Калі часта ездзіш у краіну - я езджу амаль штомесяц, а часам і часцей - то гэтага не адбываецца, так мне здаецца. Да таго ж, сацсеткі і скайп заўсёды ў дапамогу. )

Reply

pink_by March 19 2013, 11:04:56 UTC
:-) ммм)) ну сумленна кажучы, я не зусім мела на ўвазе тых, хто катаецца туды-сюды. Рука не паднімецца напрыклад, назваць белсатаўцаў згубіўшымі кантакт з радзімай, бо яны палову году тут)

Таму сапраўды, усё залежыць не толькі ад тэрміну, а яшчэ і шчыльнасці кантактаў. Мала каму ўдаецца падтрымліваць патрэбную канстыстэнцыю, імга. Асабліва журналістам і палітыкам.

Я канечне, ведаю адную журналістку, якая працавала на расійская ІА собкорам з паўгады, як з'ехала жыць у Ізраіль))) Але калі б агенства было больш прафесійным яна б і месяц так не пратрымалася.

Reply

barilotti March 19 2013, 11:20:04 UTC
Ну, у мяне знаёмая з Барселоны працягвае цудоўна апісваць беларускія рэаліі. Якраз-такі журналісты могуць працаваць і аддаленна ад краіны, бо ў іх арсенале тэлефоны, інтэрнэт і г.д. Шмат хто ў Варшаве ў Еўрарадыё вельмі рэдка бывае ў Беларусі, але сувязь з радзімай не губляе. Таксама ведаю бірманцаў, якія па 24 гады былі па-за краінай, пакуль не вярнуліся, але калі вярнуліся, то "шоку" не было.

Reply

pink_by March 19 2013, 15:39:21 UTC
Складана сказаць, што піша знаёмая з Барселоны і для якой аўдыторыі. Калі для іспанцаў, то яны могуць і не заўважаць дробныя ляпы, якія з'яўляюцца праз некаторы час у журналістаў, якія не працуюць на мясцовасці. Чаму так адбываецца, складана сказаць, бо сапраўды інтэрнэт дазваляе лёгка імітызаваць працу ў полі. Жанчына, якая з'ехала ў Ізраіль таксама ведала гэтую прастую тэхнічную схему: падзеі спішы з ІА, каментары вазьмі ў парачкі экспертаў. Але ёсць нюансы, якія на адлегласці сціраюцца. Менавіта таму, звычайна больш-меньш сур'ёзныя выданні не трымаюць сабкорамі людзей, якія не бываюць у краіне, пра якую пішуць ( ... )

Reply


(The comment has been removed)

pink_by March 19 2013, 11:08:02 UTC
дааа, пералічаныя мной выпадкі ўвогуле глыбока індывідуальныя. Я ведаю, людзей, для якіх і яны не перашкода заставацца ў Беларусі.

Reply


(The comment has been removed)

pink_by March 28 2013, 20:02:10 UTC
да, просто мне кажется, есть граждане мира, которым реально, куда не приедут хорошо)) а я вот чувствую, что хотела бы объехать весь мир, но в перерывах в Беларусь возвращаться) вот как-то так.

(извини, что поздно отвечаю, что-то мне комментарии на почту не приходили)

Reply


(The comment has been removed)

pink_by March 28 2013, 20:03:50 UTC
добра сказана)

Reply


hardzin March 19 2013, 19:28:59 UTC
мяне даволі часта розныя людзі пытаюцца, ці не збіраюся я з'язджаць, або чаму я не з'язджаю. І бывае складана патлумачыць, што ты не ня можаш/ня здольны, а проста не хочаш, не маеш такой патрэбы. Магчымасцей з'ехаць было багата, калі б была матывацыя, даўно б з'ехала. але няма галоўнага - жадання з'ехаць на сталае жыццё ў іншае месца.У брата было - ён з'ехаў...
Таксама люблю ездзіць, але абавязкова вяртацца дахаты. З'ехаць магу бадай толькі, калі будзе нейкая небяспека для сям'і...

а тое, што людзі адрываюцца ад рэалій радзімы бачыла таксама багата. Адзін з аўтарытэтных паваенных эмігрантаў неяк сказаў мне, што найвялікшая боязь была - перастаць разумець, што адбываецца ў Беларусі. Таму газеты з БССР адмыслова вывучалі ўсе тыя, хто працаваў у журналістыцы, на радыё, у даследчым інстытуце: і праца вымагала, і баяліся адарвацца... Але ўрэшце ўсё ж разрыў з радзімай, што жыла ў іншым часе, аказваўся непераадольным...

Reply

pink_by March 28 2013, 20:11:21 UTC
дзякуй, сапраўды так. хацелася б у ідэале, каб Беларусь нарэшце замірылася са сваімі эмігрантамі, прыняла іх і дала нешта, а эмігранты замірыліся з Беларуссю. Абодва бакі б выігралі.

Reply


Leave a comment

Up