Ад заўтрашняга дня перасаджваюся на новы бюджэтны SUV, у сувязі з чым нясьпешна прадам свой кампактны хэтчбэк... чыстакроўны беларус, 4.5 гады б/в, 68 тыс.км, усе ТА на аф.сэрвісе і гд. Амаль ня біты! ;-) Запасны пярэдні бампэр і бчб налепка бонусам!
А ці параіць хто-небудзь, дзе набыць офісных фатэляў у Менску? Каб не Steel Case за 1700 эўра/адзінка, а нешта пабюджэтней. Але і не штось таннае кітайскае, якое рыпець-ламацца пачынае праз паўгады-год.
dev.by (падазраю, болей няма каму) нахабна падгандлёўвае базамі дадзеных. Схадзіў на той IT-spring - пасьля патэлефанаваў латвійскі банк, які прапаноўваў розныя паслугі з рахункамі за мяжой, а потым кампанія, якія гандлюе фільтрамі да вады, прапаноўвала правесьці прэзэнтацыю ў хаце :)
а хто-небудзь сутыкаўся з набыцьцём аўто на прадпрыемства з далейшай эксплюатацыяй у прыватных патрэбах? Бухгальтарская фірма кажа, што не-не, нельга, толькі з пуцявымі лістамі і іншымі перажыткамі плянавай эканоміі, але народ карыстаецца неяк.
Быў на выходных на IT-Spring* колькасьць айфонаў, айпадаў, і хіпстараў "з лукам і ў акулярах" уражвае. Нават няёмка без якога-небудзь дэвайса сядзець часам
( Read more... )
Вазьму на працу некалькі праграмістаў на PHP. Офіс (Зялёны луг), фултайм. Пажаданы досьвед у eCommerce, REST-SOAP інтэрфэйсах, фрэймварках (Symfony). Таксама JS/jquery і падобныя бібліятэкі. Пісаць у прыват.
Беларускамоўных юрыстаў адшукаць не праблема (done & very happy).
А дзе ўзяць такога _бухгальтара_ (які/якая б у дадатак шукаў працу ці падпрацоўку і быў абазнаны ў зьнешнеэканамічнай дзейнасьці)? Дайце кантакт, калі раптам хто ведае.