Пра айці-спрынг

Mar 18, 2013 13:09

Быў на выходных на IT-Spring
* колькасьць айфонаў, айпадаў, і хіпстараў "з лукам і ў акулярах" уражвае. Нават няёмка без якога-небудзь дэвайса сядзець часам.
* Добкін ужывую нейкі маленькі.
* сярод дакладаў спадабалася, як крутыя беларускія аўтсорсеры зьезлі жыўцом украінскага аўтсорсера, які ім прыехаў даклад пра аўтсорс пачытаць, думаю ўкраінскі аўтсорсэр надоўга запомніць :-)
* з астатніх вельмі цікава Мінкевіч/IBA/project management, Голуб/aheadWorks/marketing.
* расеец Дарафееў, як мне падаецца, гэта такі Задорнаў ад IT - цікавы жанр, але спрацуе толькі на айцішніках.
* Ну і амэрыканцаў, якія сюды дабраліся, цікава паслухаць - экзотыка ўсё ж.
* таксама схадзіў на тры даклады а-ля "дзе грошы ў мабільнай распрацоўцы". Два дакладчыкі доўга пераконвалі, што грошай там даўно няма і ня будзе, але адзін, здаецца, усё ж выдаў ідэю, дзе яны ёсьць.
* агулам, імпрэза вартая - шкада, аніводнага знаёмага твару ня сустрэў (апрача сп. euga, якая таксама пра мабільную распрацоўку слухала 8).
Previous post Next post
Up