* * *

Feb 27, 2016 11:09

Хто толькі не імкнецца ўлезці ў наша жыццё з дапамогай тэлефона. То Сведкі Іеговы (з імі муж любіць па сорак хвілін весці рэлігійна-філасофскія дыскусіі, пасля чаго яны павінны назаўсёды занесці наш нумар у чорны спіс, але ж не, працягваюць названьваць). То паненка з Арыфлейму радасна паведамляе што я выйграла нейкі там прыз (што і адкуль узялося, ( Read more... )

жыццё-быццё, грамадскае

Leave a comment

Comments 12

julie_alar February 27 2016, 10:38:55 UTC
Гэта што, яны па ўсёй краіне так? Бо да нас перыядычна з фільтрамі прыходзяць, і з вокнамі званілі днямі. Дасталі ўжо. І галоўнае, незразумела, куды скардзіцца.

Reply

pani_teklia February 27 2016, 12:11:11 UTC
Агентурная сетка ў іх разгорнутая, відаць ))

Reply


rannica February 27 2016, 19:52:21 UTC
І мяне! Як жа яны задзяўблі і мяне! Адкуль даведаліся мой нумар? Асабліва калі Агата спіць, чую гук тэлефона, раздражняе. Кажу "ало", а калі чую "добры дзень, запрашаем..." нават не даю скончыць фразы, дзякую і выключаю тэлефон. Іх не хвалюе маё меркаванне, мяне - таксама.

Reply

pani_teklia February 28 2016, 07:46:53 UTC
Пэўна, з імі толькі так і можна - перапыняць камунікацыю на самым пачатку. Інакш у лепшым выпадку гэта будзе каштаваць страчанага дарма часу і нерваў.

Reply


mishyna_unuka February 27 2016, 21:46:12 UTC
З фільтрамі таксама перыядычна звоняць, яшчэ запрашаюць на ўсялякія прэзентацыі (скажыце, на які адрас і колькі запрашэнняў даслаць?). Спачатку таксама спрабавала мякка адмовіцца (у нас не атрымаецца ў гэты дзень і пад.) - не працуе. Цяпер - прабачце, але нас гэта не цікавіць. З апошняга - на пытанне, чаму я адмаўляюся ад бясплатнай кансультацыі нейкага спецыяліста, адказала, што не люблю чужых людзей ў сваёй хаце. У чалавека не знайшлося больш пытанняў.

І пра пакупку фільтраў у крэдыт: мая знаёмая (дарослая, з вышэйшай адукацыяй, кандыдат навук) таксама купіла.

Reply

pani_teklia February 28 2016, 07:49:26 UTC
Так, і з запрашэннямі таксама было. Карацей, метады дзейнасці ў іх даволі бесцырымонныя. Але ж спрацоўваюць.

Reply


ver_bum February 28 2016, 00:23:05 UTC
Актуальна! Акурат сёння нейкая дзяўчына дапытвалася, што за вокны ў мяне стаяць :)) Але што найбольш раздражняе - гэта гучная рэклама ў аўтобусах, асабліва вершыкі, нібы напісаныя нейкімі выпускнікамі паэтычных ПТВ :))

Reply

pani_teklia February 28 2016, 07:50:05 UTC
Я б сказала, не выпускнікамі, а адлічанымі за непаспяховасць ))

Reply


gloria_sargi February 28 2016, 10:38:36 UTC
У нас тое самае. Праўда, тэлефануюць нам толькі каб прапанаваць італьянскую бялізну люксавай якасці. Тэлефануюць заўсёды, калі Марк спіць. Таму апошні раз я не вытрымала і вельмі дрэнна іх атшыла.
Яшчэ па кватэрам любяць хадзіць сведкі Іеговы і цыгана. Так і жывем.)))

Reply

pani_teklia February 28 2016, 11:08:40 UTC
Цыганкі час ад часу ў вёсцы з'яўляюцца. Прычым ходзяць пераважна да адзінокіх старых людзей. І адразу цікавяцца, ці ёсць дзе паблізу хто маладзейшы.

Reply

gloria_sargi February 28 2016, 13:26:50 UTC
Я на самай справе цярпець не магу іх нахабства. Калі бачу, што яны стаяць пад дзвярыма, стараюся не адчыняць.
Аднойчы яны мяне збіраліся абакрасці. Я ехала ва ўніверсітэт плаціць грошы за вучобу. Нейкім цудам выратавалася ад іх і збегла. Здарылася гэта на Мінскім чыгуначным вакзале, таму цяпер заўсёды хаджу там з асцярогай.

Reply

pani_teklia February 28 2016, 14:06:59 UTC
Так, лепей ад іх падалей трымацца, не размаўляць, не слухаць, што яны там кажуць.

Reply


Leave a comment

Up