* * *

Sep 25, 2014 21:58

Учора, нарэшце, набыла сабе новы штодзённік да пачатку навучальнага года. Не скажу, што ў ім была такая ўжо пільная патрэба, бо ў мяне няма неабходнасці кожны дзень запісваць нейкія справы. Таму старонкі запаўняюцца павольна. Свой папярэдні нататнік я адцягала ў сумцы гады чатыры, ён мне надакучыў, хоць там яшчэ шмат вольных лісточкаў ))) Вось і ( Read more... )

жыццё-быццё, працоўнае

Leave a comment

Comments 18

julie_alar September 25 2014, 20:06:58 UTC
Зусім яны ў сваёй Расіі з глузду паехалі %)

Reply

pani_teklia September 26 2014, 10:51:59 UTC
Я разумею, ў тэлеперадачах можа гэта і мае сэнс. Але у нататніку - навошта?

Reply


lada_aleinik September 25 2014, 20:20:53 UTC
"не скажу, што ў ім была такая ўжо пільная патрэба" :))
________________
О! Не ведаю, як для каго, але для мяне новы нататнік - гэта не толькі "пільная патрэба", але цэлы рытуал. Новы нататнік - як нанава распачаты адлік жыцця.... ))) Смешна, але кожны новы нататнік нагадвае мне пра пэўныя драмы майго жыцця, пра жаданне "ўсё пачаць з чыстай старонкі". :)

Reply

pani_teklia September 26 2014, 10:53:08 UTC
Не, я не звязваю з новым нататнікам пачатак новага жыцця. Але ідэя харошая. )))

Reply


lianochak September 25 2014, 20:28:42 UTC
Я таксама траўмавалася, калі атрымала ў падарунак нататнік "6+".

Reply

pani_teklia September 26 2014, 10:53:46 UTC
Цікава ўсё ж, дзеля чаго гэтыя пазнакі?

Reply

lianochak September 26 2014, 20:13:09 UTC
Проста ілюстрацыя да прыказкі "Скажы дурному маліцца..."

Reply

pani_teklia October 6 2014, 19:19:19 UTC
Хіба што так )))

Reply


ver_bum September 25 2014, 23:30:02 UTC
магчыма, небяспечныя вострыя куткі вокладкі? :)

Reply

pani_teklia September 26 2014, 10:54:27 UTC
хіба толькі )))

Reply


gloria_sargi September 26 2014, 05:24:10 UTC
Для мяне набыццё новага нататніка ўсё роўна як распачаць новы этап у жыцці. Звычайна я доўга выбіраю яго, перабіраючы розныя варыянты, пакуль не спынюся на тым, што мяне цалкам задавальняе. Не ведаю, што за хвароба ў мяне да іх, але ў маёй каллекцыі ёсць такія экземпляры, у якіх я нават і не пачынала пісаць. Не ведаю, дзеля чаго іх шкадую, але неяк так атрымоўваецца.)))

Reply

pani_teklia September 26 2014, 10:57:25 UTC
Я не прыдаю столькі значэння новаму нататніку, аднак таксама доўга яго шукала, бо ўсё, што траплялася, было ці не зручным, ці задарагім. У мяне ёсць некалькі штук падораных, макееўскіх, з вокладкай з натуральнай скуры, залочаным зрэзам старонак і іншымі прыбамбасамі, але рука не ўздымаецца ў іх пісаць.

Reply


Leave a comment

Up