Sep 25, 2014 21:58
Учора, нарэшце, набыла сабе новы штодзённік да пачатку навучальнага года. Не скажу, што ў ім была такая ўжо пільная патрэба, бо ў мяне няма неабходнасці кожны дзень запісваць нейкія справы. Таму старонкі запаўняюцца павольна. Свой папярэдні нататнік я адцягала ў сумцы гады чатыры, ён мне надакучыў, хоць там яшчэ шмат вольных лісточкаў ))) Вось і вырашыла абнавіць праграмнае забеспячэнне.
Аднак не хацелася выбіраць нешта пампезнае і дарагое, таму спынілася на просценькім, у гнуткай вокладцы. Расійскай вытворчасці. Звярнула ўвагу на пазнаку "12+" на апошняй старонцы вокладкі.Другі дзень кручу-вярчу гэты штодзённік, намагаючыся зразумець, што менавіта ў ім можа нанесці псіхалагічную траўму чалавеку больш юнага ўзросту.
Вокладка? Дык там бяскрыўдныя краявіды з розных краін свету. Тады што? Міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя коды? Формулы пераводу мер даўжыні, плошчы і вагі? Памеры адзення? Каларыйнасць страваў? А можа, дзіця ўвядуць у ступар чыстыя разлінаваныя старонкі? )))
жыццё-быццё,
працоўнае