Sep 19, 2014 13:34
У канцы года ў нас у Полацку павінен з'явіцца гандлёвы цэнтр новага фармату - суперстор "Родная сторона". Да сягонняшняга дня я нават такога слова не ведала, пакуль не вычытала ў мясцовых навінах.
Палезла цікавіцца на сайт гандлёвай сеткі, што ж за дзіва такое.
Чытаю: "Суперстор - это торговый объект абсолютно нового формата. Его девиз - больше свежести, шире ассортимент, ниже цены! Торговая площадь в 1800 м2 позволяет разместить в суперсторе все необходимые группы продовольственных и непродовольственных товаров. Больше не нужно покупать свежие овощи, фрукты и мясо в одном магазине, ароматную выпечку - в другом, а хозяйственную продукцию - в третьем. Все это теперь можно приобрести в одном магазине - суперсторе".
Рэвалюцыйны прарыў, нічога не скажаш. Па-мойму, па такім прынцыпе даўно гандлююць ужо не тое што крамы "крокавай даступнасці" ў гарадах, але нават і крамы спажывецкай кааперацыі ў вёсцы. Ясная справа, пытанне ў шырыні асартыменту, але дзе тут новы фармат?
Ды і наконт асартыменту - чым такім прынцыпова адметным будзе адрознівацца гэты самы суперстор ад, напрыклад, "Дыяніса" ці "Еўраопта"? Не ведаю, як дзе, а ў нашых двух гарадах гандлёвыя цэнтры гэтых дзвюх сетак ледзьве не на кожным кроку, і яшчэ некалькі будуецца. Цікава, што тут хоча злавіць "Родная сторона"? Варта дадаць, што гэтая новая крама (ах, даруйце, суперстор) будзе размешчана амаль побач з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі дзвюх вышэйназваных арганізацый :)
Дарэчы, Белспажыўсаюз апошнім часам таксама развівае сваю сетку гандлёвых прадпрыемстваў пад назвай "Родны кут". Некаторыя тавары пад гэтым брэндам і выпускаюць.
Не ведаю, хто з іх прыдумаў сваю назву першым, але той, хто прыдумаў другім, яўна недапрацаваў, бо, па сутнасці, гэта адно і тое ж :)
жыццё-быццё,
назіранні