Пасля выходных, аддадзеных высакароднай справе нарыхтоўкі яблычнага соку (менавіта яна натхніла на здымак
у папярэднім пасце), з галавы не выходзяць радкі пра антонаўку, якія помняцца яшчэ са школьных гадоў. Здаецца, яны былі ў чытанцы у адным з пачатковых класаў
(
Read more... )
Comments 2
Стукае антонаўка ў акно.
Каб хутчэй, напэўна павітацца,
Абвясціць, што сонца ўзышло.
Нібы рукі цягнуцца галіны,
Я да іх схіляюся шчакой.
Дзіўныя, чароўныя хвіліны...
На душы пяшчота і спакой.
Верасень пануе над прасторам.
Яблыкі, скаціўшыся на дол,
Шчодра пахнуць мёдам і чаборам.
Пакладу антонаўку на стол,
Думаю: “ Якая ж тут няпраўда?
Можа гэта нават адкрыццё!
Хто прыдумаў яблыкі разладу?
Гэта ж песня пра само жыццё.
Пра пялёсткі першага кахання
Ды пра жорсткасць сталых маразоў
І спякотны боль расчаравання...
Хто ў жыцці праз гэта не прайшоў?
Пад цяжарам нахілілась вецце,
Ды шчаслівай яблыня стаіць.
Яблыкі на ёй, як тыя дзеці,
Туляцца да лісцяў. Трэба жыць.
не тое, канешне, але таксама добра :)
Reply
Reply
Leave a comment