Пасля выходных, аддадзеных высакароднай справе нарыхтоўкі яблычнага соку (менавіта яна натхніла на здымак
у папярэднім пасце), з галавы не выходзяць радкі пра антонаўку, якія помняцца яшчэ са школьных гадоў. Здаецца, яны былі ў чытанцы у адным з пачатковых класаў.
Але вось бяда - я не памятаю цалкам верш, не памятаю і аўтара. І Інтэрнэт не можа дапамагчы, як ні дзіўна.
Вось гэта я памятаю:
Ну і антонаўка, чыстая, спелая,
Пахне чаборам і мёдам густым.
Сонца і вецер нямала служылі ёй.
Шчокі загарам гараць залатым.
І яшчэ апошнія радкі:
Яблык крамяны, сокам напоены
Добра зімою пакласці на стол.
Не выключана, што нейкія словы я пераблытала ці замяніла іншымі.
Мо раптам хто ведае гэты верш? Адгукніцеся!!!