Sep 28, 2013 20:33
Не ведаю, як у вас, а ў нашых двух гарадах былі шырока разрэкламаваныя восеньскія кірмашы (першы з іх адбыўся сягоння).
Не маючы патрэбы набыць нешта з плодаагароднай прадукцыі, забрыла туды проста так, на людзей паглядзець. Думала, можа патрапіцца што цікавае з рамеснага.
Магчыма, з-за таго, што было ўжо каля гадзіны дня, кірмаша я амаль не знайшла. Паўтары машыны з рэшткамі гародніны, пару палатак з прадукцыяй мясцовых прадпрыемстваў і некалькі "выязных" кафетэрыяў. Што характэрна, публіка найбольш цікавілася апошнімі. Народ засядаў за столікамі і актыўна весяліўся пад Сярдзючку з дынамікаў - тыповая карціна любога гарадскога свята. Такое ўражанне, што толькі дзеля гэтага людзі на мерапрыемствы і ходзяць...
замалёўкі з натуры,
горад,
восень,
жыццё-быццё,
уражанні