А. Круталевіч. Тэрміналягічныя слоўнікі

Jul 22, 2012 19:27



У канцы 80-х гг., калі ў Горадне арганізоўваўся музэй Максіма Багдановіча, нехта прынёс туды кнігу “Н. В. Кашын. Фізыка. Першая ступень. Частка другая. Пераклад А. Круталевіча” (Маскава-Ленінград, 1924). У гэтай кнізе ў канцы падаваўся расейска-беларускі слоўнічак фізычных тэрмінаў. Слоўнік мяне так зацікавіў, што я перапісаў яго сабе на асобныя ( Read more... )

беларуская мова, тэрміналёгія, слоўнікі

Leave a comment

Comments 16

vital_rudak July 23 2012, 19:22:49 UTC
Дзякуй!!!

Reply

paciupa July 24 2012, 14:16:56 UTC
Калі ласка:)

Reply


jivebelarus December 21 2012, 06:42:39 UTC
Далучуся да прамоўцаў - вялікі-вялікі дзякуй!

Reply

paciupa December 21 2012, 16:14:38 UTC
І Вам дзякуй! Наведвайцеся.

Reply


ext_1770538 April 23 2013, 19:07:16 UTC
Вітаю Вас.
Я той, хто шукаў кнігу Эразма Ратэрдамскага ў кнігарні каля ЦУМа.

Прыйшоў тады да дому і пагледзеў у слоўніку наконт слова "кошт" і "каштаваць". Там напісана, што іх можна ўжываць як "стоимость" і "стоить" да тавараў.

Reply

paciupa April 24 2013, 06:36:38 UTC
Добры дзень! Вельмі рады, што Вы адгукнуліся. (Нешта яшчэ хацеў Вам парэкамэндаваць з кніг... А... Во'! Пачытайце, калі не чыталі, Мантэня. Выдатная рэч.)

Што да "кошт" і "каштаваць", дык і я пра тое: "стоимость" - гэта "кошт", а "цена" - гэта "цана" (у літоўцаў "kaina" - аднаго кораня). А ў нас народ блытае, трэба казаць "кніга ў кнігарні каштуе...", але "цана кнігі ў кнігарні..." і ў той жа час - "кошт кнігі пры вытворчасьці...", "сабекошт кнігі..." (= рас. "книга в магазине стоит...", "цена книги...", "стоимость книги при производстве...", "себестоимость книги..."). Інакш кажучы, старажытнае слова "цана" стыхійныя пурыстыя выкінулі, а пазьнейшы германізм "кошт" ужываюць дзе трэба й дзе ня трэба. Я ня супраць "кошту", проста ня трэба блытаць "кошт" і "цану". Гэта, дарэчы, абмяркоўвалася на by mova - для некаторых было адкрыцьцём.

Reply


Leave a comment

Up