А. Круталевіч. Тэрміналягічныя слоўнікі

Jul 22, 2012 19:27



У канцы 80-х гг., калі ў Горадне арганізоўваўся музэй Максіма Багдановіча, нехта прынёс туды кнігу “Н. В. Кашын. Фізыка. Першая ступень. Частка другая. Пераклад А. Круталевіча” (Маскава-Ленінград, 1924). У гэтай кнізе ў канцы падаваўся расейска-беларускі слоўнічак фізычных тэрмінаў. Слоўнік мяне так зацікавіў, што я перапісаў яго сабе на асобныя лісты і час ад часу перачытваў. Круталевічаў слоўнік моцна паўплываў на мае ўяўлені пра мову. Ад тае пары я ведаў, што па-беларуску трэба казаць газавод, сьмецьцявод, а не газаправод, сьмецьцяправод, што маскалізм прыёмнік будзе перакладацца як прыймальнік, а пазьней сустрэты ўкраінізм прыймач мяне таксама не спакусіў. Шмат чаго карыснага я меў ад слоўніка А. Круталевіча. І вось кагадзе мы з Вячаславам Мартысюком задумалі вярнуць да жыцьця забытыя тэрміналягічныя слоўнічкі 20-х гг. Толькі адзін зь іх падаецца ў даведніку В. Кіпеля й З. Саўкі, рэшта паспольству зусім невядомая.

Калі мне належыць ідэя вяртаньня слоўнічкаў, то Вячаславу - асноўная тэхнічная праца ў алічбоўваньні, іншыя карысныя ідэі і падказкі. (У першай частцы "Фізыкі" быў пашкоджаны бібліятэчны экзэмпляр, таму мы некаторыя артыкулы рэканструявалі.)

А. Круталевіч. Альгебра 1
А. Круталевіч. Альгебра 2
А. Круталевіч. Геамэтрыя
А. Круталевіч. Трыганамэтрыя
А. Круталевіч. Фізыка 1
А. Круталевіч. Фізыка 2

беларуская мова, тэрміналёгія, слоўнікі

Previous post Next post
Up