раўнаць раўніць раўняць раўнаваць

Jul 10, 2012 00:14



ПЕРШЫ АДДЗЕЛ: ТЛУМАЧЭНЬНЕ

Абегла справа выглядае так.

1) У беларускай мове дзеясловы раўнаць і раўняць становяць сэмантычную апазыцыю:

раўнаць (прымяркоўваць);

раўняць (прыгладжваць, выпростваць).

2) Каб гэта спраўдзіць, даволі скласьці форму дакончанага трываньня дзеясловаў:

параўнаць (варону з каўкай);

параўняць (граду, дрот).

(Увага: Варону з каўкай можна й параўняць, але гэта будзе не супаставіць, а ўтаясаміць.)

3) Апазыцыя раўнаць і раўняць ускладняецца тым, што побач існуюць іншыя дзеясловы

раўніць → раўняць;

раўнаваць = раўнаць & раўняць.

Чытаць далей:

мова слоўнікі дзеяслоў

Previous post Next post
Up