- калі Т-ым стваралася “N” - калі Т-оў ствараў “N”;
- бераг ахоўваўся войскамі ‑ бераг ахоўвалі войскі.
Праўда, практыка паказвае, што найчасьцей пасіў узьнікае там, дзе агенс неаказаны. У гэтым разе безасабовую канструкцыю з зваротным дзеясловам найлепей замяняць на канструкцыю няпэўнаасабовую:
(2)
- гаварылася ў лісьце ‑ казалі ў лісьце
(
Read more... )
Comments 23
А тaк по существу :-) поддержу автора: природа любит скрываться.
Reply
Хацеў запытацца: дзе можна пабачыць ваш артыкул "Моўная ўтопія В.Ластоўскага як славянская трансфармацыя футурызму"? У сеціве яго, здаецца, няма...Мо б Вы яго зьмясьцілі ў сваім ЖД?
Яшчэ раз дзякуй.
Чакаем новых допісаў!
Reply
Артыкул гэты друкаваўся ў часопісе "Крыніца" за 1995 год і ў адным з зборнікаў Скарынаўскага цэнтру "Albarussica". Наагул, я даўно зьбіраюся скінуць у ЖЖ усю сваю мова- і літаратуразнаўчую бібліяграфію. Паўгады зьбіраюся! Вось і Вам месяц адказваю, прабачце:) Такія ў мяне цяпер абставіны й абмежаваны доступ да сеціва. Абы што, адным словам...
Reply
Зь вялікай цікавасьцю стаўлюся да Вашага наробку (як мовазнаўчага, так літаратуразнаўчага) - таму й пытаюся пра артыкулы. Бо, скажам, у той жа Берасьцейскай абласной бібліятэцы можна знайсьці толькі тыя Вашыя артыкулы, што друкаваліся ў "ARCHE". Заказваць праз МБА - досыць клопатна (прынамсі, у нас). Помню, як намучыўся з ксэраксам "Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі"...
Маю да Вас яшчэ адно невялічкае пытаньне: калі пабачаць сьвет "Рытмалягічны трактат" і "Расейска-беларускі слоўнік"?
Дзякуй.
Reply
Можа б і вы маглі калі-нікалі памагчы якой парадаю? Былі б праз меру ўдзячныя.
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment