З трасянкі на мову (працяг)

Nov 27, 2008 16:19

па - розьняцца: паводле; з; у; на; згодна з; па

па мне (на маю думку) - па-дзеля мяне

па мне (убор) - для мяне (убор)

пабелка - (матар’ял) беліва; (дзеяньне) бяленьне

пабоі - біцьцё

пабойвацца - асьцерагацца

павінен быць - лепш: мусіць

пагранічны - памежны

пагрузка - гружэньне

пагэтаму - таму

падавіцца (папярхнуўшыся) - задавіцца гл.: “ ( Read more... )

мова слоўнікі лексыкаграфія трасянка пур

Leave a comment

Comments 11

skryppa November 27 2008, 17:51:23 UTC
Выправіць трэ - "павоДле" - у самым першым радку.

Reply

paciupa November 28 2008, 19:46:27 UTC
Дзякуй! Выправіў адразу.

Дый калі з гэтым сьпешна валаводзісься не адзін тыдзень, зводзіш розныя варыянты ў адно - "замыльваецца" вока, а карэктара ў мяне не было.:)

Reply


maryjka_ January 21 2009, 19:00:25 UTC
а перадрук недзе будзе?

а то я сабе ў файлік сабрала, напамяць:)

Reply

paciupa January 22 2009, 14:36:05 UTC
У такім выглядзе, як ёсьць, не плянуецца, прынамсі, пакуль што.

Дзеля друку - або зраблю паўней і грунтоўней, або ўстаўлю як частку ў іншы які тэкст.

А тое, што ўзялі сабе файлік - файна.:) Я от назіраю, што шмат хто з сымпатыкаў, нават найгарачэйшыя прыхільнікі, ня надта практыкуюць тыя рэкамэндацыі. Крыўдна, што для якога Яна Скрыгана, ці Міхася Зарэцкага падобныя рэчы былі ў той ці іншай меры нормаю, а цяпер трэба з скуры вылузвацца, каб давесьці, што 2х2=4.

Я ж не экстрэмісты! Прынамсі, у 90% прапаноў.:) І аўтарскіх правоў на "беларускасьць" беларускае мовы на вымагаю.:) "Жила б страна родная..." Аж не! Ледзь не крычаць даводзіцца.

Э-эх! Як гэта так распластацца? Згарэць? Каб ПРАСЯКНУЛІСЯ людзі!!! І зразумелі, што ўсё ІСТОТНА ІНШАЕ не беларуская мова, а нешта.

Так што - рады!

Reply


vadim_i_z April 5 2009, 19:51:01 UTC
Палясоўшчык - трасянка, а лясьнiк - не?
А як жа "Тарас на Парнасе"?

Reply

paciupa April 6 2009, 16:35:36 UTC
Нешта вы ня так прачыталі... Пра лесьніка пісаў Я. Станкевіч.

А я цытую аўтэнтычны тэкст, дзе ёсьць ПАЛЕСАЎНІК. У расейскім кантэксьце магло б быць і "палясоўшчык" ня дзіва. Аж не! Маем слова паводле ўласнае мадэлі: па-лес-аў-н-ік.

А "школьным" рэдакцыям "Тараса..." ня верце, каб Вы ведалі, колькі іх перараблялі!

Дарэчы, я зараз якраз працую над гэтаю паэмай.

Reply

(The comment has been removed)

paciupa May 30 2012, 23:00:43 UTC
Па-беларуску можна "паліць лісты" (рус. "жечь письма"), "паліць печ" (рус. "топить печку"), але "курыць цыгарэты" (рус. "курить сигареты"). Адсюль: "курэц", "курчыха" (а не "палільшчык" і не "курыльшчык"). Багушэвіч: "Баба люльку кура ў хаце, А мужык пярэ кашулі, Конь пасецца на лапаце, А на вербе растуць дулі".

Reply


shvarnlvovich May 27 2016, 12:44:05 UTC
Дзень добры.
Ці ёсьць слова "просьле" & што рабіць з няпоўнагалосьсям у слове "вобласьць"?

Reply


ext_3451416 September 15 2016, 12:00:02 UTC
А чым розьняцца паўсюль і паўсюдна?

Reply

paciupa September 15 2016, 18:59:57 UTC
Слова "паўсюль" - прыслоўе, а слова "паўсюдна" - прыслоўнік (прыслоўная форма прыметніка). У адных кантэкстах дарэчней адно, у іншых - іншае. Пра гэта можна пачытаць у маёй кнізе "Анонс: Квадрат тэкстаў" (павінна быць на "Камунікаце") або ў адным з нумароў (здаецца, апошнім) ARCHE за 2011 год.

Праўда, у школьнай і акадэмічнай граматыках розьніца не апісваецца, але лінгвістыя шмат чаго ня бачаць стагоддзямі, пакуль хто ня зьверне ўвагі. У літаратурнай мове гэтая розьніца паступова нівэлюецца, аднак цалком ня можа зьнівэлявацца, бо ўласьцівасьці слова залежаць не ад прэскрыпцыяў лінгвістых, і нават не ад традыцыі ўжываньня, а ад характарыстык марфэм, зь якіх складаецца слова.

І яшчэ, ня варта абсалютызаваць розьніцу, ёсьць шмат кантэкстаў, дзе можа ўжывацца і тое і другое. Больш ці менш слушна.

Reply


Leave a comment

Up