З трасянкі на мову (працяг)

Nov 27, 2008 16:19

па - розьняцца: паводле; з; у; на; згодна з; па

па мне (на маю думку) - па-дзеля мяне

па мне (убор) - для мяне (убор)

пабелка - (матар’ял) беліва; (дзеяньне) бяленьне

пабоі - біцьцё

пабойвацца - асьцерагацца

павінен быць - лепш: мусіць

пагранічны - памежны

пагрузка - гружэньне

пагэтаму - таму

падавіцца (папярхнуўшыся) - задавіцца гл.: “задавіцца”

падавіць (паўстаньне) - здушыць

падазрэньне - падозраньне

падаплёка - падлямоўка; падкладка, падклад

падаткаплацельшчык - *падаткаваньнік

падаўленьне - здушэньне; уціск

падвяргацца - падпадаць і г. д.

падвяргаць - паддаваць і г. д.

падзеньне - паданьне, спаданьне; упадак (з дуба); заняпад (аўтарытэту)

падкачаць: падкачалі - падвялі

падлюга - часьцей: подлы

падманшчык - ашуканец; ілгун

падняцца - часьцей: устаць

падрадзíцца - нагадзíцца

падручны (памочнік) - памагаты

падрыхтоўка - *рыхтоўля, рыхтаваньне; падрыхтаванасьць

падтрымка - падтрыманьне; *падтрым

падтрымліваць - падтрымваць, падтрымоўваць

падчас - у час; калі-нікалі, бывае

падыхаць - здыхаць

паездка - язда; ад’езд; разьезды; падарожжа; дарога (увесь час у паездках - увесь час у дарозе(у разьездах))

паёк - бонда

пазбавіць - пажадана: пазбыць

пазбаўлены - пазбыты; без (чаго)

пазьбягаць - унікаць; ухіляцца

пай - дзель

пайка - дзель

паказчык - паказьнік

пакараньне - кара; караньне

пакарыцель - пераможца

пакаяньне - кáяньне; каятá

паколькі - бо

пакрочыў - лепш: пайшоў; рушыў; пашыбаваў; пасігаў

пакуль - пакуль што (пакуль! - бывай(-це)!)

пакупка (рэч) - купля (рас. “купля” - белар. “купляньне”)

пакупнік - купец

пакупніца - купчыха

палаяўся - розьняцца: павáдзіўся (з кім); палаяўся (на каго)

палёт - лёт

палітыка-эканамічны - палітычна-эканамічны

паліць пал. - курыць

палоньнік - палонны; стар. няцец

палоска - паласа

палясоўшчык - палесаўнік; лясьнік

памарудзіць (рас. “помедлить”) - счакаць

памешчык - абшарнік; пан

памінальны - задушны

памінаць (ліхам) - успамінаць (нядобра)

паморшчыцца - скрывіцца

памылка - пажадана: абмыла

памыляцца - лепш: мыляцца; мылíцца

памятаць - часьцей: помніць (“помнік” жа, а ня “памятнік”, а таксама  "помны", "векапомны")

панесьці (страты) - мець (панясеш - мецімеш)

паносіць (лаяць) - бэсьціць, вычвараць

па-першае (другое і г. д.) - першае (другое і г. д.)

паразмаўляць - пагутарыць; пагаварыць

паразьмінаць (ногі) - разрухаць; папрактыкавацца

паратунак (у Бога) - збавеньне

парашыць (на тым) - пагадзіцца (на тым)

пасадка (у поезд) - сяданьне (у цягнік)

пасланьне - ліст; паведамленьне; ведамка, ведамасьць

паслужыць: паслужыла (прычынай) - сталася

пасрэдна - сярэдне

пасрэднік - пасярэднік

пастаноўка (п’есы) -лепш: інсцэнізацыя

пастаноўшчык - лепш: рэжысэр, інсцэнізатар

пастаянна - стала; неадменна; заўсёды

пасур’ёзьней - сур’ёзьней

па-сутнасьці - у існасьці; з грунту; у ісьце

пасьля - прысл. потым; тады; прыназ. па; пасьля (пасьля таго - а тады)

пасягаць (на што) - квапіцца (на што)

пасяджэньне - паседжаньне

патомства - нашчадкі; нашчадзь; патомныя

патомственны - патомны

патэнцыяльны - патэнцыйны

паўзмрок - прыцемак

паўсюдна - розьняцца: паўсюль; паўсюдна

паўсядзённы - штодзённы

пафарбаваны - (памазаны) памаляваны; (прасычаны) пафарбаваны

пафарбаваць - памаляваць (падлогу); пафарбаваць (валасы)

пацясьніць - пасунуць; адсунуць

пачарнеўшы - пачарнелы; (моцна) учарнелы

пачыніць - паправіць, направіць, адрэпараваць; наладзіць (белар. “чыніць” - рас. “творить”, “делать”)

пачынка - паправа, направа, рэпарацыя; наладжваньне

пена - шумá

перавесьці дыханьне - зьмяніць дух

пераводзіць дыханьне - аддыхвацца; уздыхаць

перадавы - паступовы; пярэдні, чалавы

перакладчык - перакладнік; перакладаньнік

пераключыцца - перамкнуцца; перакінуцца

перапіска - ліставаньне

пераплёт (цяжкасьць) - пекла; куламеса

перастрахоўшчык - перасьцярожлівы, засьцярожлівы

ператварыцца - лепш: абярнуцца; перакінуцца

перхаць - кошасьць

першапачаткова - ад пачатку

першапачатковы - выточны; пачатны

печка - печ

пікетчык, пікетоўшчык - пікетовец

пісьмо - ліст (прр.: “Сьвяшчэннае Пісаньне”, “перапіска”)

піўная - піўніца

піхаць - пхаць
плавільня - *тапільня

плавіцца - тапіцца, растапляцца; вытапляцца

планіроўка - плянаваньне; плян

пласьцінка - кружэлка

плацёжны - *плацельны

плёначка (на малацэ, яйках) - плевачка

плянуемы - плянаваны

побач (праходзіць) - каля

повад - зачэпка

погляд - лепш: пагляд

поласьць - пустоціна

полы - пусты

поўнасьцю - цалком; напоўніцу

пошук - лепш: шуканьне

прававы - праўны

правапарушэньне - парушэньне права

правасуддзе - *судовасьць; суды; справядлівасьць

правільна - пажадана: слушна; добра

правільней - слушней, дакладней; лепш

правіцель - уладца

правядзеньне - розьняцца: праводжаньне; правядзеньне

прагаласіць (рас. “провозгласить”) - абвясьціць

прагулка - шпáцыр; праходак, прахажка; гульба

прад’явіць - падаць, зьявіць; паказаць; выставіць

прадаўжаць - працягваць; падаўжаць

прадаўжэньне - працяг; падоўжаньне

прадаўшчыца маск., прадавачка укр. - прадаўніца

прадбачлівы - пажадана: прагадлівы; абачлівы; празорлівы

прадвызначэньне - наканаваньне; выракаваньне; выракаванасьць

прадказваць - пажадана: варажыць; вешчаваць

прадпісаньне - наказ

прадпрымаць - чыніць

прадставіцца - назваць (сябе)

прадставіць (да ўзнагароды) - прапанаваць (на ўзнагароду)

прадставіць (каго, каму) - пазнаёміць (каго, з кім)

прадстаўнік - пажадана: (суб’ект) заступнік; (аб’ект) *зьяўнік

прадстаць (перад кім) - стаць

прадугледжваецца - пажадана: мяркуецца; агадваецца

прадугледзець - пажадана: агадаць; прагадаць; намеркаваць

праём - пройма

пражываць (дзе) - пажываць; жыць

пражытачны - пражыцьцёвы

празьмерна - занадта; над меру

празяваць - празяпіць, правароніць

пракаціцца - праехацца

прама - проста, прост’; наўпрост; адразу

прамапрапарцыйны - простапрапарцыйны

прамаруджваньне - бава

прамахнуцца - спудлаваць, даць пудла; абмыхнуцца

прамільгнуць - мільгануць (прамільгнула - мільганула)

прамокнуць - змокнуць; (моцна) вымакнуць; намокнуць

прамы - просты, роўны; скразны; чысты; беспасярэдні; (позірк) адкрыты

прамычаць - прамармытаць

прамямліць - прамармытаць

пранізаць - працяць

пранікнуць - пратачыцца; прабрацца

прапаведваць (веру) - навучаць (веры)

прападобны - сьвятаўлівы

праслаўляюцца - славяцца

прасохнуць (пасьля дажджу) - абсохнуць; высахнуць

прастол - сталец

прасьвятая - найсьвяцейшая

пратэрмінаваць - лепш: прачасаваць

праўленьне - кіраваньне

працягнуць - (руку) падаць; (час) прабавіць; вытрываць

пропаведзь - казаньне; навука

пры гэтым - заразом; пад тое

прыбіральшчыца - прыбірачка; прыбіраньніца

прывіты - прышчэплены

прыводзіць (цытату) - лепш: прыточваць

прыгаварыць - прысудзіць; выракаваць

прыгавор - вырак; прысуд

прыгадаць укр. - часьцей: успомніць; спамянуць

прыгажосьць - пажадана: хараство; краса

прыгажун - пажадана: харашун

прыгажуня - пажадана: красуня; харашуха

прыгнятаць - уціскаць

прыгожы - лепш: харошы

прыдурак - паўдурак

прыйсьці ў сябе - апрытомець, ачуняць

прыкідвацца (кім) - удаваць (каго, з сябе)

прыкідваць - меркаваць; думаць; узважваць; рахаваць; шупіць

прыкіды - меркаваньні; разважаньні; рахубы; надумы

прыкінуць - памеркаваць; падумаць; узважыць; парахаваць; ушупіць

прымаць меры - рабіць захады; даваць рады

прымірэньне - замірэньне; згода

прымяненьне - тарнаваньне; ужываньне; карыстаньне

прымяняць - тарнаваць; ужываць; карыстаць

прынікнуць - прыпасьці; прытуліцца

прысутнічаць - быць; бытаваць; трываць

прытварыцца - прыдацца

прытрымлівацца (думкі) - пільнавацца

прыўкрасны - харошы; прыгожы; цудоўны

прыхожая - вітальня; прывень, сенцы

прычым - і то; прытым

пустырь - бубен

путаны - блытаны; зблытаны

пэўна - часьцей: пэўна што

пялёнка - пялюшка, полка

п'янчуга - п'янюга

пярвічны - першасны

пятачок (месца) - пляцок

пяткі - пяты

пятля - завеса (прр.: “завеса”)

рабалепства - папаўзьлівасьць

рабяты - дзеці

радаслоўная - радавод

радзіма - часьцей: бацькаўшчына; айчына

размазьня - недарэка; салапяка

размаўляць - часьцей: гутарыць; гаварыць

размахваць - махаць

размораны - разамлелы

разнавіднасьць - адмена (прр.: “відазьмяняць”; гл.: “адмяняць”)

разнагалосьсе - нязгода; звада, сварка

разтаможка - *мытаваньне

разьбірацельства, разьбіральніцтва - разьбіраньне; разборы; разбор

разьвязаць - распачаць; усчаць (прр.: рас. “решить” - белар. “разьвязаць”)

разьдзьмуць: разадзьмі - разьдзьмі

разьмяцца - разрухацца; папрактыкавацца

ранімы - уражлівы

раптоўна - розьняцца: раптам; раптоўна
раскарака - кірнаты (-ая), кірна

распавесьці укр. - расказаць

распавядаць укр. - расказваць

распаўсюджваньне - пажадана: шыраньне; пашырáньне

распаўсюджваць - пажадана: шырыць; пашырáць

распаўсюднік - пажадана: пашырáньнік

растаможваць - мытаваць

растварыцца - рассыціцца, расчыніцца

расчляніць - распадзяліць

расьцяпа - растрасá; недарэка, целяпень

раўнадушша - абыякавасьць

рашуча - адважна; цьвёрда; без разваг, не раздумваючы; наважна

рашэньне - разьвязаньне; рассудак; пастанова; зьмеркаваньне; думка; вырак

рваць (уцякаць) - перці (рванулі - паперлі)

рвота - ваніты, рыгі, рыгачы; ванітаваньне

рост - узрост; узрастаньне (гл.: “узрост”)

рубеж - граніца, мяжа, крэс, апора

румяец (на твары) - краса

рускі - часьцей: расейскі

рушыцца (абвальвацца) - бурыцца

рывок - парыў

рычаньне (сабакі) - гырчаньне; гырканьне

рэзэрвны - рэзэрвовы

мова слоўнікі лексыкаграфія трасянка пур

Previous post Next post
Up