Nov 27, 2008 16:21
савет - рада
сагравацца - грэцца
саграваць - грэць
сагрэцца - нагрэцца; угрэцца; пагрэцца
сагрэць - нагрэць; угрэць
саджаць - садзіць
садзейнічаць - лепш.: спрыяць
садзіцца - сядаць, сядацца
сам па сабе - сам сабою, сам празь сябе
самаўпраўства - самаволя
самкнуцца - злучыцца
сапраўды - лепш: запраўды
сарваць - лепш: з’ырваць
сардэчна-сасудзісты - сэрцава‑судзінны
сардэчны - сэрцавы; перан. шчыры; чулы; любы
саслоўе - стан
саставіць - скласьці; укласьці
састаў - склад
састаўная частка - складнік
састаўны - складовы; складзены
саступіць - лепш: спусьціць; папусьціць; папусьціцца; схіліцца (з дарогі)
сачкаваць - лайдачыць; агіляцца
саюз - зьвяз; хаўрус
саюзьнік - хаўрусьнік
сварлівы - звадлівы
своеасаблівае (стаўленьне) - лепш: адмысловае
своеасаблівы - пажадана: адметны; адмысловы
своечасова - лепш: у час
своечасовы - лепш: учасны
скачок - скок; скаканьне
скрасьці - лепш: украсьці
скрозь (заслоны) - праз (заслоны)
славесны - моўны; слоўны; вусны
сладастрасны - юрлівы, ласы
сладастрасьнік - юрлівы (-ая), ласун (ласуха)
служыцель - служка; служэбнік; служэньнік
смута - закалота
соплі - смаркачы; смэркі
спаборнічаць - *спабораваць
спавядаць (ідэю) - вызнаваць
спадкапрыемнік, спадчынапрыемнік - спадкаемца
сплюнуць - плюнуць; выплюнуць
справа ў тым - рэч у тым
справіцца - даць рады; суладаць
спрытняк - спрытны(-ая); ёмкі(-ая); ёмкач, урвіс
ссутулены - згорблены; пахілы
сталовая - сталоўка; ядальня
старажытныя (рас. “древние”) - даўнейшыя (людзі)
стасункі пал. - дачыненьні; стыканьне
стойкі - цьвёрды; трывалы; неадменны, пэўны
страсьць - жарсьць, рымасьць
строіць (зь сябе) - удаваць (зь сябе)
стрымгалоў - шпарка; як мага; на скрут галавы; стоць галавой
суадносіны (рас. “соотношение”) - умеркаваньне; мера
субяседнік - размоўца; суразмоўца
сувязь - пажадана: зьвязак; лучнасьць
сумесна - разам
сумненьне - пажадана: сумнеў
супаставіць - прымеркаваць
супернік - сýпар
супрацоўніцтва - пажадана: супраца
супрацьзаконны загад ‑ незаконны загад
супрацьлеглы (бок) - адваротны
сутнасьць - існасьць; істá
сучаснае - лепш: сучаснасьць
схлынуць - (пра ваду) адысьці; (пра пачуцьці) счахнуць
сысьці - адысьці; пайсьці; уцячы; адысьціся; (і толькі зрушыцца зь месца) зысьці
сысьці: сайдзе! - пойдзе!
сыход - адыход; разыходжанне; уцёкі
сыходзіць - адыходзіць; ісьці; уцякаць
сышчык - дэтэктыў; сьледчы; стар. віж; сок
сьвядомы - лепш: сьведамы
сьвяціцель - *сьвяцьбіт
Сьвяшчэннае Пісаньне - Сьвятое Пісьмо (прр.: “пісьмо”, “перапіска”)
сьвяшчэнны - сьвяты; найсьвяцейшы
сьмелы - часьцей: адважны
сьмецьцеправод - пажадана: сьмецьцявод
сьпяваць - лепш: пяяць, пець
сьпячка - спаньнё; санлівасьць; зімовы сон
сьценка - сьцяна
сьцерці: сатру - стру
такім чынам - такім парадкам (спосабам; ходам)
таму што - бо
таньчыць пал. - танцаваць
тварыць - (сьвет) ствараць; (цуды) чыніць
Тварэц - Створца
траскатня (балбатаньне) - таркатаньне
трэніроўка - трэнэраваньне; практыкаванне
тут жа - адразу
тым ня менш ‑ і ўсё ж
тычыцца - датычыць; датыкае
тэрмінова - лепш: сьпешна
у адсутнасьць (каго, чаго) - без (каго, чаго)
у выпадку - часьцей: у разе
у гонар - на чэсьць
у гэты час - часьцей: тым часам, гэтым часам
у далейшым - пазьней
у двух (кроках, мэтрах) - за два (крокі, мэтры)
у добры шлях - шчасьлівай дарогі
у маю (яго) прысутнасьць - пры мне (ім)
у межах - лепш: у абсягах
у першую чаргу - перш-наперш; перадусім; упярод
у прысутнасьці (каго) - пры (кім)
у рэшце рэшт - урэшце
у сваю чаргу - сваім парадкам
у сілу таго - з тае прычыны
у сувязі - пажадана: у зьвязку
у якую цану - колькі каштуе; якая цана
уадзіночку - сам-адзін (сама-адна)
уборка - (збожжа) жніво; (кватэры) прыбіраньне, прáтаньне
уваскрасеньне ‑ ускрошаньне
уваходзіны - лепш: уходзіны
уваходзіць - лепш: уходзіць
увенчаны - каранаваны
увераваць - паверыць, даць веры
увянчацца - каранавацца; завершыцца
угодлівы - дагодлівы, улёсьлівы, лісьлівы
угоднік - абраньнік
угодніцтава - дагодлівасьць
угождать - наравіць
угрохаць (машыну) - размалаціць
удавацца (у спрэчкі) - пускацца
удзельнічаць - браць удзел
удзяляць - надаваць
удосталь (усяго) - досыць
удушша - задуха
узаемаадносіны - дачыненьні
узаемадачыненьні - дачыненьні
узгадаць укр. - лепш: успомніць; распамянуць
уздрыгнуць - здрыгануцца; сьцепануцца
узнос - складка; адлік
узровень - ровень; межань
узрост - век; гады (гл.: “рост”)
узрывацца - выбухаць
узьбірацца (на што) - залазіць, заскокваць
узьдзейнічаць - уплываць
узьнімацца - уздымацца
уклад - парадак
уключаны - (у справу) улучаны; (тэлевізар) увамкнёны
уключаць - улучаць; залучаць; умыкаць; (матор) запускаць
уключыцца (працьверазець) - апрытомець
умінаць - трупаціць; пуцаваць
умываньне - мыцьцё
умяшальніцтва - умяшаньне; замешваньне
уніжаць - прыніжаць; абніжаць
унутраны - лепш: нутраны
уняць (супакоіць) - утаймаваць
упадак - заняпад (прр.: рас. “падзеньне” - белар. “упадак”)
упадаць - (у гнеў) пускацца; (у экстаз) западаць
упамянуты - памянёны (прр.: “узгадаць”)
упіцца перан. - пацешыцца
урач - лекар; доктар
урон - шкода; вуйма; протар
уручэньне - уданьне
ускочыць (зь месца) - падхапіцца
успыхнуць - загарэцца, шугануць, пыхнуць; выбухнуць; бліснуць
устаноўка (помніка) - усталяваньне; усталёўваньне
устараненьне - зьнішчэньне, зьліквідаваньне; прыбіраньне
устарэлы - застарэлы
устарэць - застарэць
устройваць - учыняць
устрывожана (сказаць) - трывожліва
устрывожаны - растрывожаны (рой); трывожлівы (голас)
усыхаць - ссыхацца
утрэскацца - уняхацца, ухляпацца
уцелясьнёны - уцелены
уцечка - праточваньне; адток
участак (выбарчы) - дзяльніца
ушчыльную - усутыч, шчыльна, шчытна
фарміраваць - фармаваць
фу - фэ
фыркаць - чмыхаць; (пра коней) пырхаць; храпці
хадайнічаць - старацца (за каго)
хадатай - пасярэднік, заступца
хадатайства - пасярэдніцтва; стараньне
халатнасьць - абыякавасьць
хапае (усяго) - стае (усяго)
хаця - хоць; зрэшты
хопіць - досыць; стане; годзе, будзе (хопіць зь мяне - годзе мне)
хрысьціцель - хрышчэньнік
худоба - худзіня; можна: худзізна (белар. “худоба” - рас. “скотина”)
хутка - розьняцца: хутка; скора; зараз; неўзабаве
цалкам пал. - лепш. цалком; зусім
цудатворца - цудадзей
цягацца (спабораваць) - ходацца (белар. “цягацца” - гэта “валачыцца”)
цярпіма - памяркоўна; нішто сабе
цячэньне - плынь; плыў; патока
чаканка - (дзеяньне) кляпаньне; (прадукт) кляпанка
чарцёж - рысунак
чашка - кубак
чвякаць - чамкаць
чернь - чарналюд
чутно - лепш: чуваць
чыйсьці - часьцей: нейчы
чын ‑ парадак
чын чынам ‑ да ладу; па парадку
чынам (якім, дзіўным) - парадкам; спосабам; ходам (якім, дзіўным)
чыніць - папраўляць, рэпараваць; наладжваць; рамантаваць (белар. “чыніць” - рас. “творить”, “делать”)
чысьціць (бульбу) - абіраць; (маладую бульбу) скрабаць; (яйко) лупіць
шпурляцца - розьняцца: (у каго) шпурляцца; (з кім) перакідвацца
што-небудзь - што; што-колечы; што-кольвек; (сказаць) чаго-кольвек
штохвілінна - розьняцца: штохвіліны; штохвілінна
шчасьліўчык - шчасьлівы(-ая); радзей: шчасьлівец
шчоўкаць - (абцугамі) пстрыкаць; (зубамі) ляскаць
шышка (на галаве) - гуз, гузак
ягадзіцы - галы
ядзерны - лепш: ядравы
язычнік - лепш: паганец
як бачна - як відаць
як гаворыцца - як той казаў
як правіла - часьцей: зазвычай
які-небудзь - пажадана: які; які-колечы; які-кольвек; які-любя; неякі
яўленьне (Хрыста) - аб’явеньне
яўрэй - габрэй; жыд
ячэйка - вуза
© Пацюпа Ю. В. “Свой лад”, 2003
© Пацюпа Ю. В., 2008
мова слоўнікі лексыкаграфія трасянка пур