Каты ІІ

Sep 22, 2008 13:12

Апошнім часам беларускія аўтары адцураліся расейскага слова кошка і сталі ўжываць беларускае - котка. Здавалася б, сьвята! Можна біць у звона! Але нешта мяне ня радуюць тыя “коткі”, што пазапаланялі ўсе тэксты. Чаму?
     Бо беларускасьць тут і не начавала! Калі яе й прыбавілася, дык усяго на адну літару. Шэляг цана такой беларускасьці!
Read more... )

кот, котка, мова

Leave a comment

Comments 6

arbogast September 22 2008, 10:54:04 UTC
Коткі зручныя тым, што на пісьме не блытаюцца, як катЫ, з кАтамі.
Дарма ўсё ж арфаграфію зрабілі калькай з арфаэпіі.

Reply

paciupa September 22 2008, 13:48:53 UTC
Ай, кіньце Вы, коце-браце, пра зручнасьць ніхто ня думае... Дый у кожнай мове ёсьць такога кшталту нязручнасьці. І куды болей бывае...

А што да правапісу... Ваша праўда! (Толькі з гледзішча вечнасьці.) Фанэтычны правапіс паганы. Але...

Reply

zmij_vish September 23 2008, 20:17:54 UTC
а Юрась мае рацыю....

Reply

paciupa September 26 2008, 13:02:35 UTC
Калі мова асымілюецца іншаю, то сваім апошнім носьбітам яна заўжды ЗДАЕЦЦА НЯЗРУЧНАЮ, а чужая (мова-асымілятарка) куды зручнейшаю. І якіх толькі апраўданьняў не знаходзяць гэтыя носьбіты-асымілянты, каб узяць чужое й выракчыся свайго.

Гэтых падстаў большае й большае, пакуль ад свае мовы не застаецца нейкі "абрубак" ці "асмалак".

У палабскіх славянаў "нізкапаклонства" перад нямецкім дасягнула такога роўню, што СЛОВА "НЕМЕЦ" ЗНАЧЫЛА "ПАН":)))

Reply


voranau September 22 2008, 11:43:42 UTC
Праўду кажаце. Падобная гісторыя з сабакам.

Reply


magik_midnight September 22 2008, 12:39:10 UTC
Сапраўды "котак" у літаратуры развялося зашмат. Няма такога ў маўленні, дык крыху дзіўна гэта назіраць. Цяпер хоць зразумела адкуль гэтыя "коткі" пладзяцца :)

Reply


Leave a comment

Up