Штандар бел-чырвона-белы,
Беларускі родны сьцяг,
Ты крывавай стужкай ў небе
Зьзяеш як Свабоды знак.
Ты людзей яднаеш колы,
Што жывуць і тут і там,
Не аддамо цябе ніколі
Ў лапы чорным ваярам!
Гэным лютым псам улады,
Здраднікам і рэнэгатам,
Што працуюць праз аклады
Й кідаюць што-год цябе за краты.
(
Read more... )