(Untitled)

Feb 02, 2016 12:00

Гм паспрабую рабіць справаздачы па месяцах, паглядзім, што атрымаецца. Мо гэты фармат мне падыйдзе? ) Акрамя пазапланавых рэчаў, вядома, і я пра скетчбукі. Я іх накупіла-накупіла, а ніяк не магу завяршыць, і ўвогуле ( Read more... )

скетчбук, творчасць, маркеры, замалёўкі

Leave a comment

Comments 6

garlic_pumpkin February 3 2016, 08:11:47 UTC
твары! крута!

з вiдэа малюешь? адрознiваецца ад жывой натуры моцна?

Reply

ofeliya666 February 3 2016, 10:03:15 UTC
Гм, я пакуль не зразумела)

Reply


svetatarnikova February 3 2016, 10:13:23 UTC
Крута i разнастайна. I характары ёсць, нават у няўлоўнага Спейсi чытаецца, профiль напрыклад.

Цiкава, чым скетчбукi зручнейшыя за проста аркушыкi. Бо мяне напружвае, што не хочацца разварот сапсаваць.

Reply

ofeliya666 February 3 2016, 11:00:48 UTC
Спэйсі гэта правал поўны))) Так складана яго ўхапіць, усё на нюансах.

А, у мяне такое ж стаўленне, мне здаецца гэта нашая "школа" так гм выхоўвае. Я вось зацікавілася гэтай плынню, зараз скетчы ўжо лічацца не эскізам-замалёўкай да Будучай Вялікай Працы, а самастойным творам, каторы як бы схоплівае рэчаіснасць. І ў яго ёсць шарм у гэтай хаатычнасці. Усе гэтыя ўрбанскетчэры напрыклад. І ў цябе як бы е такая свая ўласная кніга з гэтых розных фрагментаў. Так што я вучуся не баяцца сапсаваць і не рабіць адразу гатовы ідэальны разварот.
Мне здаецца, што гэта дапамагае больш свабодна маляваць.
А эскізы да прац канешне на аркушах.

Reply

svetatarnikova February 3 2016, 11:15:53 UTC
Ну так, школа, напэўна. Ну, трохi асабiстага яшчэ. У мяне ёсць мужнiны - нешта накшталт скетчбукаў, але назвы такой не было - яшчэ са студэнтскiх гадоў. Даволi хаатычнае - запiсы, замалёўкi.
Мне нават думка пра "сапсаваць матэрыялы" замiнае. Дзецi прэзентуюць прыгожыя такiя нататнiчкi, з танаванай паперай - ляжаць, не магу я)

Reply

ofeliya666 February 3 2016, 11:22:52 UTC
А вось запісы я асабліва не практыкую чамусь. Я яшчэ пішу як курка лапай, то адразу ўсё становіцца брудным і зусім хаатычным, так.
Я чытала ў адной кнізе, там аўтар (Scheinberger) кажа, што трэ набываць нататнікі не даражэй за 10 еўра (ну яны еўрапейцы, тым не менш), і доўга непакоілася, што здаецца гэты крафтавы каштаваў больш. А потым чэк знайшла, што 7.35 і супакоілася))) Так што гэты я вырашыла зрабіць такім менавіта скетчбукам, не для прыгожай карцінкі а для сябе. І іх хаваць і насіць зручней з сабой. Але інстаграмаўцы мае гэтыя эксперыменты не любяць)))

Reply


Leave a comment

Up