(no subject)

Feb 02, 2016 12:00

Гм паспрабую рабіць справаздачы па месяцах, паглядзім, што атрымаецца. Мо гэты фармат мне падыйдзе? ) Акрамя пазапланавых рэчаў, вядома, і я пра скетчбукі. Я іх накупіла-накупіла, а ніяк не магу завяршыць, і ўвогуле...

У мяне тут атрымаўся такі як кніжны разварот, забаўна. Правая гэта называецца знайдзі, колькі там твараў, хе. І адзін мне нагадвае Кайла Рэна). Леваруч цікавы атрымаўся эфект ад затушоўвання металікам лінейнага малюнка (бо я палічыла перабор з тварамі), надпіс моооожна падвесці пад ідэю, але мне проста так захацелася)



Я атрымала ў падарунак падпіску на Дождж і ўвесь месяц "прасвяшчалася". Ён забаўны, гэты акцёр, доўга не магла пазбавіцца ад голаса ў галаве "Міша, гэта мама. Міша, ты п'еш?!"


Гэта я глядзела лекцыю пра ілюстрацыю. А штаны былі жоўтыя, а не чырвоныя)


Мінулагодняе, але я вырашыла зафарбаваць, каб так сіратліва не глядзелася.


Тады ж.


Гэта я тады візу рабіла, давялося папаездзіць. Па памяці аднак, бо няёмка зусім было пад носам даставаць.


З гэтымі спадарамі праблем не ўзнікла, бо я сядзела ў машыне, хе-хе.


Гэта мусіў тут быў быць партрэт Кевіна Спейсі з інтэрв'ю, але ў мяне не атрымоўвалася падобна, і я псіханула))) Зрэшты атрымалася досыць незвычайна. Ён класны, але даўно мне не было так цяжка рысы ўхапіць, эх. І так, я спрабавала  з рухомай карцінкі.


Яшчэ адзін з Дажджа.


Гэты сюжэт учора намаляваўся. Ну вось неяк так тут)

Так што вось. Здаецца, што ўвесь час жа маляваў, а па факту выходзіць мала. Праўда ў мяне яшчэ 3 маркерныя працы А3+ і адна акварэльная такая ж А3. Куды гэты час дзяецца?

скетчбук, творчасць, маркеры, замалёўкі

Previous post Next post
Up