Вясна!

Apr 14, 2015 11:26

Напэўна гэты пост можна назваць дзевачкавым пра кветкі) Але ўчора Егіпет святкаваў дзень вясны, гэта афіцыйны выходны нават у іх. Таму вось вам Вясна ў нашым раёне)

Гэтае дрэва адно з самых першых паказала кветкі, зараз яно насамрэч ужо амаль усё абляцела.

Read more... )

фоткі, Каір, Егіпет

Leave a comment

Comments 10

bolsh_july April 14 2015, 09:45:17 UTC
А летом наверное всё выгорает да?
И очень красивые чайники!

Reply

ofeliya666 April 14 2015, 10:43:04 UTC
Ну ў прынцыпе ўсё застаецца зялёным з большага, калі вы пра гэта... Іх жа стараюцца паліваць.
Ага, калі б не быў такім крохкім, я б сабе забрала)))

Reply


bielameta April 14 2015, 11:24:46 UTC
О, як усё квітнее! Прыгажосць :)

Тыя, у якіх пялёсткі бы лісцікі напэўна шмат дзе сустракаюцца, бо я іх бачыла і ў Грэцыі, і ў Гішпаніі.

Ібрычкі і праўда проста ах. А што да ліптана, то насі сваю заварку - можа хоць так зразумеюць, што не ліптанам адзіным :))

Reply

ofeliya666 April 14 2015, 11:29:17 UTC
Ага, цікава, чаму ў іх лісце і кветкі толькі колерам адрозніваюцца)
Ну тут яшчэ такая фішка... Калі белы чалавек будзе як апошні жмот прыходзіць са сваёй заваркай, на гэта будуць ну веееееельмі здзіўлена глядзець. Ты ж у нас у кавярні не прыйдзеш так, а тут яны ўвогуле будуць у шоку) Карацей лепш замаўляць фрэш джус і не запарвацца) Да таго ж яны шчыра ўпэўненыя ў тым, што ліптан гэта ж такая харошая гарбата!))) Ага, так жа як і ў тым, што сок з пакеціка -- цудоўны няшкодны сок) У егіпцян тут свае замарочкі)

Reply

volhafranco April 14 2015, 15:58:19 UTC
і ў нас такія ё, толькі гэта не пялёсткі бы лісцікі, а наадварот - лісцікі нібы пялёсткі (бо каляровыя), самі кветкі там зусім дробненькія =)

Reply

ofeliya666 April 14 2015, 16:03:34 UTC
Ааа, значыць гэта каляровыя лісты ўсё ж?)) Сапраўды, на фота бачу маленькую кветку) Цікава, з чым гэта звязана... Хаця можа з тым, што вялікае каляровае больш насякомых прыцягне...

Reply


veragodna April 16 2015, 20:00:45 UTC
Оз, якая ж прыгожая вясна ў Егіпце! Мы ж у ліпені былі. Першая думка, калі я выйшла з самалёта, як мы тут 10 дзён будзем дыхаць :).

На здымку 8, мне здаецца, нейкі адмысловы від пуансеціі.

Reply

ofeliya666 April 16 2015, 20:16:31 UTC
У гэтым нешта холадна, яшчэ зусім няма спёкі. Я радуюся шчыра))) Тут яшчэ больш ёсць рознага, але я ўжо не фоткаю)

Насамрэч не, але ваша назва дапамагла мне знайсці іх, бугенвілея!) Прынцып з лістамі, якія афарбоўваюцца, той жа!)

Reply

veragodna April 19 2015, 18:42:43 UTC
О, я рада! Хоць нечым дапамагла :). Але відавочна, яны сваякі, гэтыя расліны, так?

Reply

ofeliya666 April 19 2015, 18:47:09 UTC
А хто яго ведае, я ў раслінах не разбіраюся)

Reply


Leave a comment

Up