Вясна!

Apr 14, 2015 11:26

Напэўна гэты пост можна назваць дзевачкавым пра кветкі) Але ўчора Егіпет святкаваў дзень вясны, гэта афіцыйны выходны нават у іх. Таму вось вам Вясна ў нашым раёне)

Гэтае дрэва адно з самых першых паказала кветкі, зараз яно насамрэч ужо амаль усё абляцела.



Каля аднаго дома здаецца максімальная канцэнтрацыя)


Не ведаю, што за пухнацікі, але колер цудоўны)


Пабліжэй) Я іх намалявала нават, можа калі тут выкладу...


Яшчэ адзін незнаёмы мне від.


Набліжаемся... Водар дарэчы ў іх нішто сабе...


Агульны план з мячэццю ў пятніцу, калі ўсе сабраліся на галоўную малітву. На вуліцах пуста.


Хто быў у Егіпце хоць раз на курортах, напэўна бачыў такія кветкі. У іх незвычайныя пялёсткі, падобныя на лісцікі...




Такія ж іншага колеру.


А вось гэтыя так незвычайна квітнеюць, мяняючы адценне...


І да фіналу нечакана імбрыкі з гарбатай) Прыгожая форма, шкло, і знізу ляжаць свечкі, каб вада не астыла раней часу, ды і адбываецца дзеянне на беразе Ніла... Усё было б дасканала, калі б не тое, што гарбата тут амаль паўсюль -- ненавісны Ліптан) Проста сіл няма з імі змагацца, хоць са сваёй заваркай хадзі)


фоткі, Каір, Егіпет

Previous post Next post
Up