(Untitled)

May 17, 2012 01:05

Нешта мая жж-стужка зусім памерла. Напішу тут я тады.. :)
Усе мае серыялы (у парадку ўлюбёнасці ))) сыйшлі на канікулы!(

1) Once Upon a Time. Фіналам задаволена. Нават слязу пусціла ад расчуленасці, калі Чароўны прынц з Беласнежкай у фінале абняліся ;)

Read more... )

КіНО, серыялы

Leave a comment

Comments 3

azarkinm May 17 2012, 12:04:39 UTC
Некаторыя і я гляджу. "Даўным-даўно" падабаецца, і спадабалася канцоўка серыяла, яны ўжо даўно ведалі, што серыял працягваецца, таму і рабілі закваску на наступны сезон. ШТо не скажаш пра "За гранью", там здымалася на ўсялякі выпадак канцоўка серыяла і вось той варыянт, што мы пабачылі. Добра тое, што ўсё ж такі працягнулі і загадзя абвесцілі, што серыял зачыняецца пасля 5 сезона. "Косці" падабаліся раней, але вось ужо 2 сезона неяк не йдуць, надакучылі. "Грым" таксама паглядаю, але толькі калі няма чаго глядзець з іншага. Такім чынам можа назбірацца некалькі серый, якія пасля ахапкай глядзяцца. А вось апошні серыял нават не ведаю пра што.

Reply

ofeliya666 May 17 2012, 12:10:51 UTC
Косткі -- згодная. Ажывіліся пад канец за кошт таго, Што у ББ новыя адносіны -- з-за дзіця. Грым вось так жа глядзела -- да серый, у якіх ведзьма атруціла яго сябра.
Апошні -- фэнтэзі пра сукуба)))))
А мож чаго параіце тады? Калі глядзім падобнае)

Reply

azarkinm May 17 2012, 14:32:52 UTC
Ну калі такога тыпа як КОСЦІ... тады СЛЕДСТВІЕ ПО ТЕЛУ (раскрыццё забойстваў, толькі не касцей а трупаў існуе 2 сезона), МЫСЛІТЬ КАК ПРЕСТУПНІК (раскрыццё злачынстваў) суперскі серыял. Але ўжо на 7 сезоне перанасыцілася таксама імі... занадта шмат іх. Калі крыху фантастыкі то - ЭВРІКА (горад дзе працуюць супер навукоўцы - 4 сезон ідзе зараз), ГОРОД ПРІШЕЛЬЦЕВ (серыял скончаны 3 сезона, маладзёвы, нам з мужам спадабалася). Ну і спачатку глядзелі СВЕРХЕСТЕСТВЕННОЕ (7 сезонаў), але ўжо сезон не глядзім, сапсаваліся, ці мы ўжо пераелі яго. З сучасных магу параіць МЕСТЬ, серыял проста шыкоўны, яшчэ яго могуць перакладаць як ВОЗМЕЗДІЕ. І калі дойдзеце да гістарычных серыялаў - АББАТСТВО ДАУНТОН, здымаецца ў Англіі, распавядае пра жыццё сям'і на пачатку ХХ ст. праз іх распавядаюцца пра ўсе сусветныя падзеі таго часу, як змяняўся свет. Досыць цікава.

Reply


Leave a comment

Up