Нешта мая жж-стужка зусім памерла. Напішу тут я тады.. :)
Усе мае серыялы (у парадку ўлюбёнасці ))) сыйшлі на канікулы!(
1) Once Upon a Time. Фіналам задаволена. Нават слязу пусціла ад расчуленасці, калі Чароўны прынц з Беласнежкай у фінале абняліся ;)
2) Fringe. Таксама фіналам задаволена. Бачна, што яны былі ўпэўнены ў заканчэнні серыяла, бо ўсё звялі да хэпі энда, усе лініі звязалі і ўсе канфлікты разрулілі. Але пятаму сезону БЫЦЬ! Што добра, хаця вельмі няроўныя ў іх сцэнары. Асобнае дзякуй за сцэну допыту мёртвай дзяўчыны -- мяне дрыжыкі даўно так не прабіралі :)
3) Grimm. Неяк нечакана напрыканцы сезона сюжэт настолькі палепшыўся, што вось я зараз пра яго пішу) А то першая палова патыхала такім наіўняком, што хацелася засунуць галаву пад падушку. Мяне адзінае што трымала сама ідэя і -- чаго ўжо там -- сімпатычны ГГ)))))
Засталася апошняя серыя, што з'явіцца на днях, і я яе чакаю) Мож яны сцэнарыста змянілі? ;)
4) Bones. Расчаравана я апошняй серыяй. Мне не падабаецца Галоўны маньяк і ўся гэтая лінія, і я не веру ў іх адносіны. У прынцыпе серыі добрыя, але ў апошняй яны залішне намуцілі таго, што я якраз не люблю. Хоць у іх усё адно цудоўная каманда)
5) Lost Girl. Серыя на серыю не прыходзіцца, агульны сюжэт часам дзівіць. Але героі прыемныя, шмат фэнтэзі-пачварак, няпошлая сэксуальная тэматыка чырвонай лініяй па ўсяму толькі надае шарму.
Цяпер толькі пытанне -- ШТО МНЕ ГЛЯДЗЕЦЬ?))))))
Хэйвен летам на пару з Торчвудам. Пераглядаць у соты раз усе сезоны Доктара ў чаканні ммм..восені?