Leave a comment

Comments 19

nicolaev August 21 2012, 17:06:40 UTC
АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ СЯМ’І ( ... )

Reply

nicolaev December 30 2012, 16:34:45 UTC
МАЛІТВА ПЕРАД СВЯТОЙ КАМУНІЯЙ
СВ. ЛЮДВІКА МАРЫІ ГРЫНЬЁН ДЭ МАНФОРА

Наймілейшы Езу, мой Збаўца,
мой Валадар і мой Бог,
ці ж магчыма гэта,
што Ты хочаш з’яднацца
з такім мізэрным і ўбогім стварэннем, як я!
Ці ж можа быць нейкая еднасць
паміж дзвюма такімі няроўнымі асобамі?
Ты - усё, а я нішто.
Ты - Багацце, а я беднасць.
Ты - Святасць, а я грэшнік.
Ты - Дабро, Лагоднасць, Любоў, Чысціня,
а я - холаднасць, закамянеласць, зло
і заплямлены шматлікімі грахамі...
(...)
О мой Божа, якую бездань убогасці і нікчэмнасці
бачу я ў сваім сэрцы!
А Ты схіляешся нада мною
са Сваёй міласэрнай любоўю;
Ты хочаш пасяліцца ў маёй душы.
Які бяссільны я,
каб Табе, майму Валадару і Богу,
падрыхтаваць у сваёй душы годнае месца!
(...)
і ўсё ж не пакідай мяне, о добры Езу!
Я давяраюся Тваёй бясконцай міласэрнасці.

Reply


nicolaev October 5 2012, 13:28:19 UTC
07.10.12. распачатая істотна і прынцыпова новая Круцыята Пакуты «Totus Tuus», пад дамініканскай Зоркаю Мора, пад патранатам Найсвяцейшай Панны Марыі, Пакорнай Служаніцы Пана і Каралевы Святога Ружанца, і св. Людвіка з Манфор -- бітва духовая, чын адначасна супольны і самотны -- праз тое больш пакутны, але і больш плённы. Улічаныя пэўныя хібы мінулай круцыяты («Vendea Mienscensis»), што была, падобна, "не для ўсіх", і меркаваным крыжакам можна была вагацца паміж "жадаю" і "не жадаю", "магу" і "не магу". Цяперака "умовы ўдзелу" пакідаюць магчымасць ваганняў хіба паміж "жадаю" і "не жадаю". Вялікае пачынаецца з малога, выправа -- з першых крокаў. Ахвяруйма для Сэрца Марыі колькі можам, хоць памалу, але свядома і рэгулярна. У інтэнцыях Беззаганнага Сэрца Марыі, на хвалу Бога ў Багародзіцы! З Богам і Багародзіцаю +

TOTUS TUUS. Круцыята Пакуты.
Вялікая Пампэйская Навэна (2012 -- 2021).
http://nicolaev.livejournal.com/1860431.html

Reply


nicolaev October 6 2012, 11:18:09 UTC

Акты прысвячэння сябе і сваёй сям'і
Беззаганнаму Сэрцу водле св. Людвіка з Манфор
(да прапановы для чытачоў на першасуботнюю
Вялікую Навэну да МБ Будслаўскай
)

АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ
БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ
ПАВОДЛЕ СВ. ЛЮДОВІКА
ГРЫНЬЁНА ДЭ МАНФОРА

Перад Тваім абліччам, о Беззаганная Маці, абнаўляю і падцвярджаю сёння абяцанні святога Хросту. Выракаюся на заўсёды шатана, яго пыхі і яго спраў, і цалкам аддаюся Езусу Хрысту, Уцелаўлёнай Мудрасці, каб пайсці за Ім, несучы свой крыж кожны дзень свайго жыцця. А каб быць яму яшчэ больш верным, чым я быў да сённяшняга дня, абіраю сёння Цябе, о Марыя, у прысутнасці ўсяго нябеснага двору, як сваю Маці і Гаспадыню.

Як Твой няволькік аддаюся Табе і прысвячаю цела і душу маю, даброты ўнутраныя і знешнія, а нават каштоўнасць маіх добрых учынкаў, як мінулых, так сучасных і будучых, пакідаючы Табе цалкавітае права распараджацца мной і ўсім без выключэння, што ў мяне ёсць, паводле Твайго упадабання, дзеля большай хвалы Божай цяпер і на векі.

АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ СЯМ’І ( ... )

Reply


nicolaev November 24 2012, 18:43:30 UTC

Чарговы раз сустрэўшы блюзнёрскую прымаўку, што "муж і жана -- адна *атана", адрынуў яе ад сябе найрашуча, і выракнуў: "Муж і жана -- Марыя адна!". Бо сказаў Пан: "Пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела" (Мф. 19:5-6а) -- цела Багародзіцы, цела Хрыста ў Марыі. Чаму Марыя? Найпрасцейшы, найдасканальшы і небяспечнейшы з усіх шляхоў нябёсных і зямных -- на гэты конт прапаную кароткія думкі з нядаўняй кароткай размовы...

Reply


nicolaev July 18 2013, 11:55:28 UTC
O. Julian Różycki OP, Asystent fraterni III Zakonu, opiekun ,,Wschodzącego Słońca'” oraz Modlitewnej Grupy Wsparcia, tłumacz „Dzienniczka” św. Faustyny na język japoński: «Nie wiem, ile rybek wpadło w sieć mojego nabożeństwa maryjnego, ale jedno jest pewne: mam kontakt z całą Japonią, od Hokkaido po Okinawa; przychodzą do mnie młodzi i albo przyjmują na chrzcie imię św. Maksymiliana, albo św. Ludwika (Grigniona de Montforta ( ... )

Reply


Leave a comment

Up