Leave a comment

nicolaev October 6 2012, 11:18:09 UTC

Акты прысвячэння сябе і сваёй сям'і
Беззаганнаму Сэрцу водле св. Людвіка з Манфор
(да прапановы для чытачоў на першасуботнюю
Вялікую Навэну да МБ Будслаўскай
)

АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ
БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ
ПАВОДЛЕ СВ. ЛЮДОВІКА
ГРЫНЬЁНА ДЭ МАНФОРА

Перад Тваім абліччам, о Беззаганная Маці, абнаўляю і падцвярджаю сёння абяцанні святога Хросту. Выракаюся на заўсёды шатана, яго пыхі і яго спраў, і цалкам аддаюся Езусу Хрысту, Уцелаўлёнай Мудрасці, каб пайсці за Ім, несучы свой крыж кожны дзень свайго жыцця. А каб быць яму яшчэ больш верным, чым я быў да сённяшняга дня, абіраю сёння Цябе, о Марыя, у прысутнасці ўсяго нябеснага двору, як сваю Маці і Гаспадыню.

Як Твой няволькік аддаюся Табе і прысвячаю цела і душу маю, даброты ўнутраныя і знешнія, а нават каштоўнасць маіх добрых учынкаў, як мінулых, так сучасных і будучых, пакідаючы Табе цалкавітае права распараджацца мной і ўсім без выключэння, што ў мяне ёсць, паводле Твайго упадабання, дзеля большай хвалы Божай цяпер і на векі.

АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ СЯМ’І
БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ
СКЛАДЗЕНЫ СВЯТЫМ ЛЮДОВІКАМ
ГРЫНЬЁНАМ ДЭ МАНФОРАМ

О Марыя, Дзева і Маці Бога, сям’я нашая, якую Ты бачыш у Сваіх стоп, урачыста прысвячаецца сёння Твайму Беззаганнаму Сэрцу.

Твайму Беззаганнаму Сэрцу прысвячаемся без рэшты: нашую айчыну, нашыя сэрцы, нашыя душы, усё, чым мы з’яўляемся і што маем. Табе прысвячаем нашыя часовыя і духовыя троскі, нашую працу і труд, нашыя радасці і цярпенні.

Марыя, асвяці нас і блаславі!
Просім Цябе, самая любая Маці, не адмаўляй нам у Сваёй апецы і напоўні нас сваім духам. Абдары нас сваімі якасцямі: духам любові да Бога і паслухмянасцю, каб наш дом станавіўся ўсё больш домам супакою; духам звычаю і пабожнасці, каб мы з глыбокай пашанай адносіліся да цела і душы; духам малітвы і аскетызму, каб праз частае прыманне святых сакрамэнтаў, а перш за ўсё праз малітву на ружанцы, захавалі і памнажалі ў сабе ласку Божую; духам безкарыснай любові да бліжняга, каб мы ўсё больш ставаліся адным сэрцам і адной душой; духам вернасці нашым абавязкам і сумленнасці, каб кожны з нас праз перамогу над жаданнем выгады, падабаўся Табе і прыносіў радасць.

О Беззаганнае Сэрца Марыі!
Просім Цябе, дазволь, каб з Твайго Сэрца выплыў струмень тых ласкаў, якія ўфармуюць нашую сям’ю на падабентва Святой Сям’і з Назарэту. Дапамжы нам жыць так, як мы абяцалі; кахаць так, каб радаваць Цябе; рабіць так, як Ты гэтага жадаеш! Блаславі нашым пастанаўленням і абяцанням. Дадай нам адвагі, каб праз малітву і уматрвенне мы ўдзельнічалі ў збаўленні грэшнікаў, у пашырэнні валадарства Твайго і Твайго Боскага Сына, ва ўзнагароджванні за ўсе знявагі, якімі няўдзячныя людзі раняць Тваё Мацярынскае Сэрца.

Просім Цябе, Марыя, Маці нашая, Пані і Карелева нашай сям’і:
Блаславі нам!
Барані нас!
Заслані нас!
Запішы нашыя імёны ў Тваё Беззаганнае Сэрца, як гарантыю Тваёй асаблівай апекі. Амэн.

http://sercamaryi.blog.tut.by/2012/04/12/aktyi-pryisvyachennya-2/

Reply


Leave a comment

Up