21-27 studzienia - Tydzień Lacinki 2010

Jan 18, 2010 13:48



21-27 studzienia - Tydzień Lacinki 2010

Радыя паведаміць, што 21 студзеня - адбудзецца Dzień Lacinki, а 21-27 студзеня - чарговы, трэці, Tydzień Lacinki! Традыцыя «Тыдню Лацінкі» была запачаткаваная аматарамі Лацінкі й карыстальнікамі Жывога Журналу ў студзені 2008-га і працягнутая ў студзені 2009-га.

У гэны час паслугуймася з Лацінкі як мага болей, але дзе дарэчна й без блазьнёрства. 21 студзеня можна напісаці ў сваех ЖЖ пра Лацінку й Дзень/Тыдзень Лацінкі. Не абавязкова пісаць Лацінкаю ўвесь пост - можна-ж проста асобныя фраґмэнты рабіць лацінкавымі, каб не перагружаць галовы чытачом; альбо можна лацінкавы тэкст дубляваць кірылкаю. Таксама можна пакідаць [часткова] лацінкавыя камэнты ў сваім і чужых ЖЖ, суполках, форумах, сацыяльных сетках, ледзь што - распавядаючы пра Лацінку й Тыдзень ейны. Гэнкім чынам пашырана паслугуймася з Лацінкі ўвесь тыдзень - ад 21 да 27 студзеня 2009-га ўлучна.

Тыдзень Лацінкі ладзіцца ня толькі дзеля рэґулярнага засьведчаньня прысутнасьці лацінкі ў інфармацыйнай і медыйнай прасторы, але й каб дапамагчы кожнаму з вас даведацца пра Лацінку болей, навучыцца чытаць яе, пісаць ёю і даць магчымасьць папрактыкавацца ў гэным правапісу ў адносна спрыяльных умовах, калі ня будзеце пачуваць сябе ў адзіноце, а, літаральна кажучы, можаце паэкспэрымэнтаваці з Лацінкай наўпрост пад гэтым допісам у камэнтах…

Хто ’шчэ ня мае лацінкавай раскладкі клавіятуры, прапануем зусім новую, вельмі зручную, раскладку ад Ліґі Монархічнай Вялікага Княства Літоўскага, дзе ў наяўнасьці ўсе літары лаціны, беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцьвяскае, жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія сымбалі. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы.

Download Keyboard Lithuaniae 1009-2009!

«Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту» - гэтыя правiлы нараджалiся ў бясконцых спрэчках на працягу пяцi год. У большасьцi выпадкаў сябры тапанiмiчнай камiсыi пры НАН імкнулiся не адыходзiць ад традыцыйнасьцi, і беларуская Лацiнка набыла свой, ужо не дарадчы, а нармаваны выгляд. Дзякуючы намаганьням спецыялiстаў, што працавалi ў камісыі, беларуская Лацiнка была зацьверджаная на мiжнародным узроўнi ў ААН. Гэта само па сабе ўжо дасягненьне, бо калi ранейшая спроба зацьвердзiць так званы беларуска-англiйскi варыянт (той, якi цяпер маем магчымасьць бачыць у нашых пашпартох) скончылася фiяска, дык варыянт традыцыйнай Лацiнкi пайшоў, як кажуць, «на ўра».

Азначаны вышэй стандарт транслітарацыі, зь якога ўжо паслугуюцца добрая частка прыхільнікаў Лацінкі, ужо, досыць падставова, можна назваць сучасным унармаваным кшталтам беларускага лацінскага пісьма, які, прадусім, раім усім вам для знаёмства, вывучэньня й карыстаньня! Апрача таго, шмат хто з аматараў паслугуецца г. зв. «Клясычнаю беларускай Лацінкаю». У літвінскім асяродзьдзі часам ужываецца, прынамсі «для душы», г. зв. „staralitoŭskaja”, альбо „litoŭska-biełaruskaja” Лацінка.

Адказы шмат на якія пытаньні ўжо прагучалі:
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html?thread=4710344#t4710344
http://lacinka.wordpress.com/2008/11/27/jak-lohka-i-prosta-pisac-lacinkaj/
http://lacinka.wordpress.com/2008/11/27/lacinizatary-u-siecivie/

Dalučajmasia da lacinka! ŽYVIE LACINKA!

litvania, mova, belarus, szlachta, internet, liga, personal

Previous post Next post
Up