Leave a comment

Тыдзень беларускае лацінкі - гэта файна! znikla January 12 2009, 21:45:58 UTC
Добры вечар! Да вас звяртаецца прэс-кіраўнік праекту "Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на беларускую мову". Ці можна задаць вам некалькі пытаньняў пра ініцыятыву "Тыдзень беларускае лацінкі"?

Калі вам ня цяжка, адкажыце, калі ласка!

З якой нагоды і дзеля якой мэты вы жадаеце правесьці тыдзень лацінкі на інтэрнэт-прасторы? Колькі чалавек, на вашую думку, могуць прыняць удзел у праекце? Ці шмат карыстальнікаў, напрыклад, гэтага сэрвісу, вы ведаеце, якія з упэўненасьцю вас падтрымаюць? Якую падтрымку можа аказаць чалавек, які першы раз чуе пра лацінку?

Якія перспектывы мае сёння лацінка ў Беларусі? Што, па вашым назіраньням, адбываецца зараз ў байнэце, лацінка набывае папулярнасьць ці, наадварот, страчвае яе? Ці не застанецца яна назаўсёды толькі ў карыстаньні юзэраў інтэрнэту?

Што значыць лацінка менавіта для вас?

Загадзя вялікі дзякуй за вашыя адказы!

Ірына.

Reply

nicolaev January 13 2009, 08:10:17 UTC


«Да вас звяртаецца прэс-кіраўнік праекту

"Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на беларускую мову"»

Вітам! :) «Мой шлях да Сьвятой беларускай мовы» завяршае
кнігу тую :))

«Калі вам ня цяжка, адкажыце, калі ласка!»

Так, дзякую за пытаньні, адпавядацьму памалу :))

Reply

nicolaev January 13 2009, 08:44:54 UTC


«Што значыць лацінка менавіта для вас?»

Для мяне Лацінка - менавіта тая ґрафічная сыстэма, якой душа аддае перавагу
:) Лацінкаю пішу - бо так хочацца, кірылкаю - бо змушаны вонкавымі ўмовамі, калі
лацінскую ґрафіку, збольшага, не чытаюць на’т Беларусы, а кірылічны допіс
па-беларуску некаторыя на’т у Расеі й ва Ўкраіне прачытаюць.

Reply

111290 January 13 2009, 10:17:09 UTC
На iншыя пытаньнi адказаць? ;-)
Артыкул пiшыцца на гэтую тэму.

Reply

nicolaev January 13 2009, 10:25:47 UTC
так, адкажыце тут, Алесю :)
а я, патроху, ад сябе напішу

Reply

nicolaev January 13 2009, 09:04:23 UTC


«Што значыць лацінка менавіта для вас?»

Апрача, маю безпасяроднае дачыненьне да папулярызацы тут лацінкавае
ґрафікі: саўдзел у зладжаньні рок таму першага Tydniu
Łacinki
 й стварэньне адмысловае раскладкі для кампутарнай
клавіятуры «Keyboard Lithuaniae
1009-2009»
… :)

Reply

nicolaev January 13 2009, 15:52:33 UTC


«З якой нагоды і дзеля якой мэты вы жадаеце

правесьці тыдзень лацінкі на інтэрнэт-прасторы?»

Нагода? Летась у тыя-ж дні прыхільнікі лацінкі ўжо зладзіўшы першы на
Беларусі Тыдзень
Лацінкі
. Мэта, прадусім - папулярызацыя Łacinki дасяжнымі сродкамі, хоць
час ад часу пазначыць тэму ў медыйнай прасторы - асабістым прыкладам, альбо
піярам - мяккім, альбо на’т скандальным. Некантраляваная актыўнасьць
прыхільнікаў лацінскае ґрафікі спрыяе далучэньню да лацінскай эстэтыкі й
традыцыі людзей, патэнцыйна прыхільных, якім трэ’ ў добрую зямлю пакласьці
адмысловае зерне, даць неабходную інфу (правілы лацінкавага пісьма), інструмэнты
( лацінкавая раскладка
клавіятуры
, праґрамы-лацінізатары)
й даць магчымасьць «патрэніравацца» ў лацінкавым пісьме сярод лаяльных Лацінцы
людзей, адразу-ж пракансультавацца ў дасьведчаных па якіх пажадае пытаньнях…
Урэшце, так і пашыраюцца шэрагі апаляґетаў, што паслугуюцца з Лацінкі ўвесь
год, а не дзень ці тыдзень - хоць патроху, але «для душы»!

Reply

nicolaev January 13 2009, 17:15:53 UTC


«Колькі чалавек, на вашую думку, могуць прыняць удзел у праекце? Ці
шмат карыстальнікаў, напрыклад, гэтага сэрвісу, вы ведаеце, якія з упэўненасьцю
вас падтрымаюць?»

З упэўненасьцю можна казаці, прынамсі, пра частку чальцоў адмысловай
суполкі
Lacinka
. Апроч інфармаваньня LJ-супольнасьці, таксама пэўным чынам
інфармацыя падаецца ў сістэму VKontakte. У любым выпадку, ня ведаю
нікога, хто мог бы даць статыстыку па колькасьці меркаваных, і на’т, постфактум,
фактычных удзельнікаў акцыі. Са свайго боку, проста кладу лацінскае зерне ў
зямлю Вялікае Літвы, аддаючы астатнюю справу й плады ейныя ў наступнасьці
- Пану Богу…

Reply

nicolaev January 14 2009, 09:00:13 UTC


«Што, па вашым назіраньням, адбываецца зараз ў байнэце, лацінка набывае
папулярнасьць ці, наадварот, страчвае яе?»

Як на мае вочы - набывае. Толькі трэ’ мець на ўвазе - ўсё гэна адносныя
рэчы. Як падаецца, колькасьць ужывальнікаў Łacinki пэўным чынам пабальшэла ў
параўнаньні, напрыклад, з рокам 2006-ым (пра прычыны можна толькі згадкі свае
высоўваць). Але - нажаль! - колькасьць гэная ’шчэ не такая значная, каб выраз
«лацінка набывае папулярнасьць» можна была б назваць карэктным… :)
Колькасьць прыязных да Лацінкі бальшэе, але-ж да папулярнасьці ’шчэ йсьці ды
йсьці…

«Ці не застанецца яна назаўсёды толькі ў карыстаньні юзэраў
інтэрнэту?»

Канешне, не застанецца! Бо ўжо пэўны час, як Лацінка ў розных сваех адменах
наяўная ў рэяле: да прыкладу, пры лацінізацыі асабістых імёнаў, ґеаґрафічных
тапонімаў, назваў вуліц і г.д.…

Reply

nicolaev January 14 2009, 12:57:22 UTC


«Якія перспектывы мае сёння лацінка ў Беларусі?»

Прадусім, зазначу: ініцыятары Дзён Лацінкі й Тыдняў Лацінкі ставяць прад
сабою мэтай менавіта папулярызацыю Łacinki й набліжэньне часоў, калі
лацінская ґрафічная сыстэма мецьме ў РБ роўны статус і роўныя правы з кірылічнаю
ґрафічнай сыстэмай. Гэта падобнае да змаганьня беларускамоўных за рэяльнае
раўнапраўе ў РБ адносна расійскае мовы (толькі ў нашым выпадку - роўные правы
лацінкі з кірылкаю трэ’ ня проста бараніць, але й, дзеля пачатку, набыць іх -
правы тыя!). Ані ў якім разе ня кажам: «Tolki Łacinka!» - але-ж:
«Як хто жадае шырока паслугавацца з Лацінкі, мусіць мець таку магчымасьць, і
нішто, ніхто не павінны яму замінаць у рэялізацыі гэнага права!».

Недабразычліўцы могуць казаць: «Давайце ’шчэ „кетабы“ ўвядзем». Пытаньне абсалютна некарэктнае! Ня ( ... )

Reply

nicolaev January 14 2009, 12:58:21 UTC


Сёньня з Лацінкі стала карыстаюцца (ня толькі ў сеціве, але і ў
рэяле), напрыклад, ГА
„Łacinka.Org”
, Ліґа Манархічная ВКЛ і газэта
„Litwa”,
пэўным чынам, часопісы „Kryŭja”„Druvis” і „Arche”. На’т у дзяржаўным ужытку ўжо
маецца стандарт
транслітэрацыі ўласных імёнаў і тапонімаў


Зянон
Пазьняк
: «З усіх так званых “фанэмных” шрыфтоў лацінка самая ( ... )

Reply

nicolaev January 14 2009, 13:03:55 UTC

Pytańnie da praciŭnikaŭ biełaruskaj Łacinki.
Ci mahli b Vy abhruntavać, čamu vy suprać?

Reply

Якую падтрымку можа аказаць чалавек? nicolaev January 14 2009, 14:00:53 UTC


«Якую падтрымку можа аказаць чалавек, які першы раз чуе пра
лацінку?»

- Прадусім, даведацца болей пра Лацінку, каб мець ясьнейшае ўяўленьне аб
ёй. Пачытаць гэтую вось бачынку, дзе мы цяпер, з усімі камэнтамі. Далей
ісьці па астатніх спасылках…

Дзьве адносна дасканалыя адмены лацінскае абэцэды для простае славянскае
мовы народу Вялікага Княства Літоўскага: «старая» літоўска-польская
лацінка
і «новая»
літоўска-беларуская
. Абедзьве - вартыя ўжытку ў колах
прыхільнікаў-адмыслоўцаў!

- Пазнаёміцца з аўтаматычнымі праґрамамі-канвэртарамі:

«Kir2Lac»
«Kir2Lac
Онлайн»


- Усталяваць сабе дзеля практыкі
раскладку кампутарнай
клавіатуры:
«Keyboard Lithuaniae
1009-2009»


ад Ліґі Манархічнай Вялікага
Княства Літоўскага
.
Раскладка, дзе ў наяўнасьці ўсе літары лаціны,
беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцьвяскае,
жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія
сымбалі. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы.

- І найпрасьцейшае: піяр! Распавесьці пра акцыю ( ... )

Reply

nicolaev January 15 2009, 07:01:02 UTC

«Чаму Дзень Лацінкі - 21 студзеня?»

Так павялося :) Мусіць традыцыя закладаецца :)
http://nicolaev.livejournal.com/583148.html
http://nicolaev.livejournal.com/585958.html

Reply


Leave a comment

Up