бабуля рвецца галасаваць

Nov 23, 2010 13:24

Да бабулі прыходзіў нейкі мужчына, наколькі яна запомніла на куртцы было напісана МЧС. Запытваў з кім жывеце? Дзе дзеці? Ці ёсць унукі ( Read more... )

Leave a comment

Comments 16

suziralnik November 23 2010, 11:40:16 UTC
У мяне даўно ёсьць крамольная і антыдэмакратычная ідэя ускладніць працэдуру галасаваньня такім чынам, каб стварыць "інтэлектуальную" перашкоду у рэалізацыі такога права асобам любога ўзроста з аб'ектыўнай рэдукцыя разумовых функцыяў. Гэткая "разумовая дыскрымінацыя". Накшталт таго, як упакоўкі мэдыкамэнтаў робяць немагчымымі адкрыць для малых дзяцей. Мяне-бы зусім не бянтэжыла, калі-бы ў маім уласным старым веку ў разе, калі-бы мае ўласныя разумовыя здольнасьці ўжо аказаліся паслабленыя, я і сам перастаў-бы быць здольны галасаваць. -- Але я ўсьведамляю, што гэтую ідэю не пасьмее агучыць ніводная партыя.

Reply

nastalgi November 23 2010, 12:08:49 UTC
Не ведаю нават што сказаць. З аднаго боку лагічна, з другога, а хто і як будзе правяраць гэтыя разумовыя здольнасці. Нажаль хворы ці не разумны чалавек вельмі рэдка мае розум прызнаць сваю хваробу і будзе даказваць сваю здльнасць галасаваць і прымаць правільныя рашэнні.

Reply

suziralnik November 23 2010, 12:43:13 UTC
Не-не - ніхто не павінны суб'ектыўна вырашаць і ацэньваць чужыя здольнасьці, гэта адкрыла толькішлях для злаўжываньняў! Проста ўскладніць працэдуру так, каб аб'ектыўна патрабавалася рашэньне нейкай простай лягічнай праблемы, не складаючай цяжкасьці ні для якога звычайнага дарослага чалавека, для таго, каб голас лічыўся сапраўдным.

Reply

nastalgi November 23 2010, 12:50:07 UTC
якой бы я не была прыхільніцай дэмакратыі, але з такой мерай пагаджуся напэўна.

Reply


yuras_adamovich November 23 2010, 12:46:14 UTC
"Школьник! Проголосуй за правых - спрячь бабушкин паспорт!"(с) : )

Reply

nastalgi November 23 2010, 12:50:51 UTC
:) і саму бабулю для надзейнасці

Reply

yuras_adamovich November 23 2010, 13:21:18 UTC
Бабуля вырвецца, а вось пашпарт будзе сябе весьці надзейна)

Reply

nastalgi November 23 2010, 13:26:27 UTC
ведаеш я яшчэ баюся, што за спробу адабраць пашпарт, мая бабуля можа і палкай, на якую пры хадзьбе абапіраецца, па гарбу пераехаць. Яна ў мяне баявая.

Таму гэта вельмі небяспечная аперацыя, нават небяспечней чым на плошчу выйсці 19-ага. Я бы супраць сваёй бабулі ў пытанні выбараў пайсці не рызыкнула.

Reply


kazlouski November 23 2010, 14:01:14 UTC
эх, харашо ўсё такі, што "Саня астанецца з намі".
А то прыйшлося б бабулі, як у фільме "Гудбай, Ленін" (ці "Гудбай, Бацька!":) старыя запісы БТ раздабываць ды круціць для супакаеньня))

Reply

nastalgi November 23 2010, 14:11:38 UTC
эх, што праўда, то праўда

Reply


lepshy January 4 2011, 11:40:04 UTC
дарэчы: такіх гісторыяў пасля таго, як яго адсунуць ад улады будзе шмат. І інфаркты і інсульты і гд. Народ не перажыве. Як са Сталіным было...

Reply


Leave a comment

Up