бабуля рвецца галасаваць

Nov 23, 2010 13:24

Да бабулі прыходзіў нейкі мужчына, наколькі яна запомніла на куртцы было напісана МЧС. Запытваў з кім жывеце? Дзе дзеці? Ці ёсць унукі?

Потым паказаў нейкія паперы, бабуля ўсё падпісала. Прычым не памятае, што падпісала. Нават магчыма, што паперы былі пустымі.

Калі бацька запытаў: Мам, ты што зусім ужо? Можа ты ўжо хату камусьці прадала? Ці генеральную даверанасць падпісала?

Бабуля выдала геніяльную фразу: "Я думала гэта наконт выбараў. Думала за Лукашэнку падпісалася".

Няма словаў. Адні эмоцыі. Так рвалася падпісацца і прагалаваць, што нават не разбіралася хто прыйшоў, якія паперы прыносіў. Бацька прашоўся па суседзях, здаецца, насамрэч пажарнікі, бо заходзілі яшчэ ў некалькі хатаў. Але цяпер бацькі падумваюць забраць жыць бабулю да сябе, хаця б пакуль выбары пройдуць . Хоча Луку галасаваць, хай галасуе, спрачацца з ёй не магчыма на гэты конт. Але каб яна галасавала і падпісвала хаця б сапраўдныя паперы. А не пускала ў хату няведама каго, бо чакае на выбары, - эх.
Previous post Next post
Up