праект

Nov 22, 2011 11:04

Мяне даўно засмучвае незлічоная колькасць Ленінаў практычна (?) ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. "Спасіба" не толькі Саветам, але і іх спадкаемцам. Стаўленне да такіх асоб-сімвалаў, ступень іх ушанавання, дый папросту, хто\што стаіць на галоўнай плошчы твайго роднага гораду -- чыннікі, якія вызначаюць свядомасць масы. 
Дык вось, што варта ( Read more... )

танцы розуму, спадзёвы, мая краіна, светапогляд, дык вось як!

Leave a comment

Comments 5

bassenka November 22 2011, 10:58:21 UTC
наконт палічыць Ленінаў - мама у свой час працавала у педзе на факультэце народных раместваў. Падчас практыкі самых слабых студэнтаў разам з "няўгоднымі" настаўнікамі як раз і адпраўлялі пералічваць у вескі "Памятник типовой солдат" ды "Памятник типовой Ленин". Такім чынам, частка працы ужо зроблена =) Ідэя- супер.

Reply

nadzejka_estel November 22 2011, 11:42:47 UTC
тут выявілася, што нешта падобнае існуе ў Літве (парк Грутас), і, магчыма, у Польшчы (чорт, усё ўжо прыдумана да нас). Але адпачаткова мне імпануе большы акцэнт зрабіць на ландшафтнасць ды іншыя пасылы, акрамя экскурсу ў таталітарызм. Галоўнае прыдумаць так, каб гэта было і крэатыўна (не проста шэрагі постацяў ці яшчэ чагось), і цікава многім (тобок не перабольшыць з трэшовасцю), і адметна... Сяброўка прапанавала як адну з кампазіцый - Стоўхендж з Ленінаў.
Ай, я не дызайнер, і думаць тут трэба шмат і разумным людзям))
Мрою калі-небудзь не сустрэць на плошчы Незалежнасці перад Домам Ураду -- Леніна...

Reply

neliez November 22 2011, 18:16:37 UTC
Вось я ўлетку ледзь не даехала да Грутас парка, але пару паштовачак у Друскініках набыла) У Польшчы - ня ведаю, прынамсі знаёмы, з якім я ездзіла, не прыгадваў такога, бо калі б ведаў, дакладна сказаў бы. Наогул ідэя парка - файная!

А ў мяне ўзнікала шалёная думка пашвэндацца па мястэчках і пафотацца з Ленінамі. План кшталку аб'ехаць усе райцэнтры за год =))

Reply


aylie_serinde November 22 2011, 22:10:55 UTC
вельмi файная идэя!)

Reply


gopkumar November 23 2011, 06:43:11 UTC
в этом парке люди будут с ума сходить

Reply


Leave a comment

Up