праект

Nov 22, 2011 11:04

Мяне даўно засмучвае незлічоная колькасць Ленінаў практычна (?) ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. "Спасіба" не толькі Саветам, але і іх спадкаемцам. Стаўленне да такіх асоб-сімвалаў, ступень іх ушанавання, дый папросту, хто\што стаіць на галоўнай плошчы твайго роднага гораду -- чыннікі, якія вызначаюць свядомасць масы. 
Дык вось, што варта зрабіць пры першай магчымасці. Не, не трэба нічога падрываць ды пераплаўляць, не будзем прыпадабняцца розным малакультурным папярэднікам. Усё ж сапраўды, якая-ніякая гісторыя. Трэба прыблізна гэта: 
1) знайсці фінансаванне праекта :));
2) аб'ехаць усе "залененыя" мястэчкі, пералічыць Ленінаў, падлічыць выдаткі;
3) акуратна перанесці Ленінаў з галоўных пляцаў ў суседнія хмызы/паркі/скверы і г.д. Адначасова зняць меркі Ленінаў;
4) стварыць групу спецыялістаў (архітэктары, мастакі, ланшатныя дызайнеры, музейшчыкі...);
5) распрацаваць канцэпцыю размяшчэння постацяў (штосьці надзвычай крэатыўнае, але не пошлае), падрыхтаваць праект музея пад вольным небам;
6) абраць тэрыторыю дзе-н. пад Менскам, хаця неабавязкова. У месцы, зручным для турызму;
7) перавезці туды ўсіх Ленінаў на вечнае жыхарства.
У музей Ленінаў вазіць замежнікаў, распрацаваць інфраструктуру (тут важна не перабольшыць), распрцаваць гнуткую сітсэму коштаў для наведнікаў -- каб гэта было дасяжна і любому беларусу, а вось з замежных браць больш, але ўсё ж у межах рэчаіснасці. Таксама за асобную плату можна парводзіць мерапрыемствы, лекцыі (гэта танней!), фотасэты і г.д.
8) ! вакантныя месцы на галоўных плошчах запоўніць помнікамі насамрэч вартым людзям з гэтых мясцін, або не з гэтых, але такім, якія прыносілі Беларусі карысць!

танцы розуму, спадзёвы, мая краіна, светапогляд, дык вось як!

Previous post Next post
Up