(no subject)

Oct 31, 2011 16:05

Нечаканая і ўнікальная рэакцыя на маю беларускую мову! Цёцечка-медсестра ў паліклініцы, паралельна запўняючы накіраванне: "А вы што, не беларуска?" Блін, я нават не ведала, што адказаць)))
Пасля яна патлумачыла сваю ідэю, маўляў, у Беларусі мала хто размаўляе на чыстай беларускай.  Цікава, кім жа, на яе думку, я магла быць? Не паспела высветліць

Упершыню ў жыцці так зрабіла: атрыманы аванс увесь патраціла на адзенне, пры тым не сэкандаўскае! Дзве клёвыя сукенкі і амаль цёплы сарафанчык, і нарэшце, шапка з шалікам (у межах праграмы "далоў гаймарыты"). Вось, цяпер зусім без грошай...

жаноцкае, мая краіна

Previous post Next post
Up