(no subject)

Oct 14, 2011 10:31

Шмат думала пра асабістыя перспектывы і страчаныя магчымасці. Прыйшла да дасаднай высновы, што кожны варты таго, што мае. Каб мець лепшае, трэба палепшыцца. Каб мець надзейнае, трэба стаць самастойнай. Так, я ведаю, баян, кэп і ўсё такое. Але пра гэта трэба думаць!
...яшчэ лепш пра гэта рабіць. Можна парваць, што ёсць, і пачаць з чыстага аркуша, але па гэтым шляху ўжо хадзіла, ды нічога не выхадзіла. Так было раней. Мажліва прыйшоў час вучыцца будаваць (самабудваць у першую чаргу), нічога не руйнуючы. Якасць прыцягвае якасць. Пабудаваць дом, а пасля чакаць гасцей, а не запрашаць на будоўлю.

І наконт краін кажуць тое ж - кожны народ варты сваёй улады. Вось тут ужо цяжэй, тут большы маштаб. І тут я магу рэальна змяніць нешта хіба малітвамі...

успамінкі, бела-Чорнае, мая норка, спадзёвы, асабістае, мая краіна, вечныя цэннасці, дык вось як!, людзі, падлеткавасць

Previous post Next post
Up