(no subject)

Dec 03, 2011 01:48

 П'ю чаборавую гарбату з катом.
Нажаль, не поруч з катом, а з экстрактам ката. Гэтае сцуко такі пасядзела на зёлках, калі яны сохлі, хоць я і ганяла, і дзьверы зачыняла... І зараз чабор увесь у дробных валасках, буэ...

Дзівосны, файны вечар. Кепскі пачатак - дурная, маласэнсоўная і неверагодна крыўдная звада з хлопцам, але файнае сканчэнне. Тры сустрэчы (адна з іх незапланаваная, другая - нечаканая), ненапружныя, лёгкія, з чалавекамі, якіх я дууужа люблю, кожная захапляе па-свойму, чапляе сваім, але часта адчуваю сябе скавана з імі (ну, гэта збольшага ва мне ўсё, ва мне). А сёння - светла, цікава, жыва. Шмат думак у сувязі з кожнай. Тры розныя жыцці, светабачанні, і я паміж - для самапараўнання і самааналізавання. Пры тым адна з іх наогул згуба-згуба, мо з год не бачыла і не кантактавала, хаця ідэалізую. Так, калі ты чытаеш, ты разумееш)) Прапанова ШДК, пасля, ўжо ў Кантакце - інфа пра сустрэчу ўкраінскага размоўнага клубу - "опанькі, скакалачка".
Пасля гэтага так файна на душы, столькі смеласці, і лёгкасці, і адчування, што не адна я, што адна не застануся - калі захачу, і знайду сілы не закісаць.
У метро цэлы дзень заглядалася на прыгожых маладых мужчын і жаночыя ногі...
За тыдзень хадзіла на прэзентацыю фільма, прысвечанага Караткевічу (амаль спадабалася), у файную кавярню (спадабалася!), на імпрэзу, прысвечаную 120-годдзю Багдановіча (амаль не спадабалася).
А наогул я хварэю. Кепска хварэць, нос баліць ужо ад насмарка. Сапраўды, нежиць.
І квіткі на Мунспэл, любімы Мунспэл, не па кішэні. Але я буду спадзявацца на цуд, і магчыма... эх.

жаноцкае, мая норка, што такое шчасце?, людзі, спадзёвы, сябры, імпрэзы

Previous post Next post
Up