(no subject)

Dec 18, 2011 22:25

Намагалася даткаць свой першы пояс на дошчачках. Ну амаль, амаль... Пад канец сталі рвацца ніткі "таго самага колеру", двойчы блытаўся ўзор, цяпер ужо разабрала-аднавіла сама, чым страшэнна ганаруся. У намаганнях адмыць усё перад Калядамі цэлы дзень шкрэбра кухню. +100 да жаноцкасці.
Па выставе хэд-мэйду на "Белэкспа" можна б хадзіць як па музеі, бачыла надзвычай прыгожыя і цікавыя рэчы, праўда, кошты канчаткова ператварылі мой паход у экскурсію.
А ў чацвер - огого! - упершыню за ўсе гады дабралася да "Жар-птушкі". Наскакалася, натанчылася, паловы танцаў не ведала, палову забыла, але гэта ўсё лухта. Мне гэтага не хапала... Адно не было ўсё ж такога чуцця, як на Карчы калісьці, такой душэўнай утульнасці, калі вакол усе знаёмыя -- тут я не ведала нікога (філосаф з акардыёнам і сяброўка, з якой прыйшла, не лічуцца)
Previous post Next post
Up